Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Зяленскі запрасіў Маска ва Украіну — паглядзець, што нарабіла Расія

Уладзімір Зяленскі паклікаў Ілана Маска ва Украіну. Запрашэнне прэзідэнт краіны агучыў учора падчас мерапрыемства DealBook Summit ад New York Times.

Пакінуць каментарый

«Калі вы хочаце зразумець, што тут нарабіла Расія, прыязджайце ва Украіну і вы ўбачыце гэта на ўласныя вочы. Пасля гэтага вы скажаце нам, як скончыць гэтую вайну, хто яе пачаў і калі мы зможам яе скончыць», — адзначыў Зяленскі.

Падчас прамовы Зяленскага на саміце перапынілася сувязь. Інтэрв’юер пажартаваў, што гэта справа рук Маска.

«Я вас зразумеў. Самае галоўнае, што містар Маск нас чуе», — адказаў на жарт украінскі лідар.

Раней Маск прапанаваў свой спосаб завяршэння вайны ва Украіне — у прыватнасці, яна мусіла прызнаць Крым расійскім. Зяленскі ў адказ прапанаваў сваім падпісчыкам у Twitter прагаласаваць, які Маск ім падабаецца больш — які падтрымлівае Украіну ці Расію. Пазней амерыканскі бізнэсовец даў зразумець, што цалкам на баку Украіны — у тым ліку дапамагае ёй інтэрнэтам.

Днямі SpaceX, якую ён ачольвае, падвысіла кошт тарыфаў і абсталявання для спадарожнікавай сувязі Starlink для жыхароў краіны.

Маск оправдывается за голосование про «чей Крым»
Маск оправдывается за голосование про «чей Крым»
По теме
Маск оправдывается за голосование про «чей Крым»
SpaceX павысіла кошт інтэрнэту для ўкраінцаў
SpaceX павысіла кошт інтэрнэту для ўкраінцаў
Па тэме
SpaceX павысіла кошт інтэрнэту для ўкраінцаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.