Злоты ў НГ неўзапраўду пабіў рэкорды. Як рэагавалі айцішнікі
«Мы недастаткова добра паводзіліся летась».
«Мы недастаткова добра паводзіліся летась».
«Мы недастаткова добра паводзіліся летась».
Замест феерверкаў Польшчу на гэты Новы год хваляваў курс злотага. Увечары 1 студзеня сэрвіс Google Фінансы паказаў небывалае паслабленне злотага адносна ўсіх валют. Курс долара, згодна з Google, дасягнуў 5,39 PLN, курс еўра — 5,94 PLN.
Гэта была памылка на баку крыніцы Google, іншыя рэсурсы дэманстравалі моцны злоты ў раёне 3,93 PLN за долар. Зранку 2 студзеня і Google прывёў курсы да нормы, але перапалох ноччу атрымаўся яшчэ той. Міністру фінансаў Анджэю Даманьскаму прыйшлося ў свята выходзіць у сацсеткі і супакойваць краіну:
— Спакойна. Курс злотага, які сее паніку, — гэта «фэйк» (памылка крыніцы даных). — Рынкі ў Азіі неўзабаве адкрыюцца, і сітуацыя вернецца да нормы.
У доказ міністр прадэманстраваў скрын з Bloomberg з нармальным курсам — 4,34 злотага за еўра.
Але навагодні ілжэскачок, відаць, назаўжды застанецца ў гісторыі Google.
Чаты беларусаў у Польшчы тае ночы іскрыліся ад надзей і самаіроніі.
«Прызнавайцеся, хто загадаў долар па 5 у новым годзе?»
«Так хутка жаданні яшчэ не спраўджваліся».
«Я ўжо плацеж па хаце закансэліў, калі заўтра такі курс будзе ў вайз, то выгада 50 баксаў».
«Нават калі гэта глюк, пажывём адзін вечар у свеце з нармальным курсам».
«Прадам баксы па 4,5 zł. Спяшайцеся, Прапанова абмежавана. Пад раніцу па 5 будзе».
«Хаця не. З такой хуткасцю пад раніцу будзе па 10. Па 4,7, танней не аддам, засталося ўжо мала».
«Пайду заўтра пару кавалерак прыкуплю».
«Міністр фінансаў Польшчы твітнуў, што курс у гугле — памылка і ўсё ў норме. Так што айцішнікі ўсё ж дрэнна паводзіліся летась».
«Разыходзімся. Аватара не мяняем».
Навагодняя забаўка атрымалася, але, напраўду, шматлікім айцішнікам у Польшчы, чый заробак прывязаны да долара, не да жартаў. Паміж «эталонным» курсам 2022 года 5 злотых за долар і існым (3,9-4 злотых за долар) ужо больш за 20% розніцы.
Wanted. Шукаем айцішнікаў у Польшчы, чые зп прывязаныя да долара. Раскажыце, як вам жывецца пры курсе 3,9 злотага за долар і чаго вы чакаеце ад сваёй зп у 2024 годзе. Пішыце ў @devby_insight_bot, гэта ананімна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.