Zoom скарачае 15% штату і на 98% — заробак гендырэктару
Zoom плануе скараціць каля 1300 чалавек, або 15% свайго штату. Пра гэта ў блогу паведаміў гендырэктар сэрвісу для відэаканферэнцый Эрык Юань.

Да скарачэнняў прывяло зніжэнне попыту на паслугі Zoom пасля таго, як пандэмія пайшла на спад.
Юань дадаў, што зрэжа сабе заробак на 98% у новым фінансавым годзе і адмовіцца ад прэміі. Акрамя гэтага, на 20% будзе паменшаны аклад менеджменту кампаніі.
«Мы працавалі душы паслухаючы… але мы таксама дапусцілі памылкі. Мы не патрацілі дастаткова часу на тое, каб старанна прааналізаваць свае каманды або ацаніць, ці расцем устойліва ў напрамку нашых прыярытэтаў», — напісаў Юань.
Супрацоўнікам у ЗША, якія трапілі пад скарачэнне, выплацяць заробак за 16 тыдняў, гадавы бонус і пакрыюць медстрахоўку. Выдаткі ў сувязі са скарачэннямі складуць каля $68 млн.
Паводле ацэнак аналітыкаў, выручка Zoom у 2022 фінансавым годзе вырасла толькі на 6,7%. Для параўнання, у 2021-м выручка падскочыла больш як у 4 разы, а прыбытак — у 9 разоў. У 2022-м прыбытак, паводле прагнозаў, упаў на 38%.
За мінулы год каціроўкі кампаніі абрынуліся на 63%. Але на навінах пра звальненні падскочылі ў аўторак на постмаркеце амаль на 10%, адзначае Reuters.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
С тем как ужасно вы его собрали я бы 90% выгнал и взял пару нормальных.
Смотрю на весь срок существования стока - он просто вернулся на доковидный уровень. Хайп то прошёл, народ загоняют обратно в офис.