Samsung раздасць чыпаваму падраздзяленню бонусы да $416K, каб паўсотні тысяч чалавек не зладзілі страйк
Кіраўніцтва Samsung у апошні момант заключыла пагадненне з прафсаюзамі і прадухіліла маштабны 18-дзённы страйк, у якім мусілі ўдзельнічаць каля 48 тысяч чалавек — ён бы стаў найбуйнейшым у гісторыі кампаніі. Навіна пра урэгуляванне канфлікту стала велізарнай палёгкай для Паўднёвай Карэі, бо на Samsung прыпадае чвэрць усяго экспарту краіны, а прастой заводаў мог бы паралізаваць сусветныя пастаўкі мікрасхемаў. На навінах акцыі кампаніі і галоўны карэйскі індэкс KOSPI узляцелі амаль на 8%.
Кіраўніцтва Samsung у апошні момант заключыла пагадненне з прафсаюзамі і прадухіліла маштабны 18-дзённы страйк, у якім мусілі ўдзельнічаць каля 48 тысяч чалавек — ён бы стаў найбуйнейшым у гісторыі кампаніі. Навіна пра урэгуляванне канфлікту стала велізарнай палёгкай для Паўднёвай Карэі, бо на Samsung прыпадае чвэрць усяго экспарту краіны, а прастой заводаў мог бы паралізаваць сусветныя пастаўкі мікрасхемаў. На навінах акцыі кампаніі і галоўны карэйскі індэкс KOSPI узляцелі амаль на 8%.
Рабочыя пагражалі спыніць заводы, палічыўшы несправядлівым, што кіраўніцтва зарабляе мільярды на ШІ-буме, але адмаўляецца дзяліцца звышпрыбыткам з тымі, чыімі рукамі гэтыя чыпы ствараюцца.
Кошт спакою — астранамічныя 40 трлн вон ($26,6 млрд). Кампанія пагадзілася на беспрэцэдэнтныя бонусы для супрацоўнікаў свайго паўправадніковага падраздзялення, у якім налічваецца 78 тысяч чалавек.
Сярэдняя выплата складзе каля $340 тысяч. У супрацоўнікаў самага прыбытковага напрамку — вытворчасці чыпаў памяці — бонусы дасягнуць $416 тысяч. Гэта значыць, звычайны рабочы з акладам у $53 тысячы атрымае прэмію, якая амаль у восем разоў перавышае ягоны гадавы заробак.
Паводле прагнозаў аналітыкаў, аперацыйны прыбытак паўправадніковага сектара Samsung у 2026 годзе вырасце ў сем разоў — да 333 трлн вон. Паводле ўмоваў пагаднення, калі падраздзяленне зарабіць больш за 200 трлн вон, кампанія абавязуецца накіроўваць на спецыяльныя бонусы супрацоўнікам 12% ад прыбытку (10,5% акцыямі і 1,5% наяўнымі). Гэтая праграма зафіксавана адразу на 10 гадоў наперад.
Каб гіганцкія выплаты адразу не абяскровілі бюджэт кампаніі, асноўная частка бонусу будзе выплачана акцыямі Samsung. Супрацоўнікі змогуць прадаць трэць каштоўных папераў у пачатку 2027 года, а астатняе — роўнымі долямі на працягу наступных двух гадоў.
Эксперты ацэньваюць угоду неадназначна. З аднаго боку, выплата акцыямі зніжае імгненную фінансавую нагрузку на Samsung, а жорсткая канкурэнцыя за таленты з галоўным суперніком SK Hynix, які не скупіцца і гэтым прывабіў частку супрацоўнікаў Samsung, патрабуе ад кампаніі шчодрасці. З іншага боку, аналітыкі апасаюцца рэзкага росту аперацыйных выдаткаў і залішняй распешчанасці рынку працы: карэйскія законы надзейна абараняюць рабочых падчас крызісаў, але цяпер яны атрымліваюць яшчэ і звышпрыбыткі ад ШІ.
ШІ-ралі ўзбагаціла і сям’ю заснавальнікаў Samsung. Кіраўнік кангламерата Лі Чжэ Ён з капіталам у $32 млрд умацаваў статус найбагацейшага чалавека Паўднёвай Карэі, а агульны капітал ягонай сям'і перавысіў $45,5 млрд. Кіраўнік чыпавага напрамку Samsung Джун Юн Хён ужо заклікаў супрацоўнікаў пакінуць спрэчкі ў мінулым і накіраваць усе сілы на захаванне сусветнага лідарства.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.