Perplexity запусціў памочніка Perplexity Assistant, які ўмее «думаць», а таксама карыстацца пошукам і праграмамі, каб дапамагаць карыстальнікам Android з выкананнем паўсядзённых задач. Ён здольны выконваць дзеянні, для якіх трэба задзейнічаць розныя праграмы, напрыклад, заказаць паездку або знайсці песню.

Асістэнт выйшаў учора. Першапачаткова ён будзе даступны бясплатна на 15 мовах.
Introducing Perplexity Assistant.
Assistant uses reasoning, search, and apps to help with daily tasks ranging from simple questions to multi-app actions. You can book dinner, find a forgotten song, call a ride, draft emails, set reminders, and more.
Разумны памочнік пабудаваны на базе АІ-пашукавіка Perplexity і мае доступ у сеціва. Дзякуючы гэтаму ён можа, напрыклад, знайсці дату падзеі і ўнесці яе ў каляндар, каб у патрэбны момант нагадаць пра яе карыстальніку. Таксама ён мае доступ да камеры смартфона і можа адказваць на пытанні аб тым, што акружае карыстальніка або адбываецца на дысплэі. Асістэнт запамінае кантэкст і можа, напрыклад, знайсці рэстараны ў раёне, дзе знаходзіцца карыстальнік, і аўтаматычна заказаць столік.
На днях Google абвясціла, што навучыла свайго АІ-асістэнта Gemini працаваць адразу з некалькімі праграмамі для выканання адной задачы. Таксама кітайская кампанія ByteDance, якая валодае TikTok, паказала АІ-памочніка, які можа выконваць дзеянні ў праграмах ад асобы карыстальніка на запыт у чаце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.