ЗША прыпынілі разгляд заявак на іміграцыйныя візы па ўсім свеце
Адміністрацыя Доналда Трампа часова прыпыніла запіс на суразмоўі для атрымання іміграцыйных візаў ва ўсіх амерыканскіх амбасадах і консульствах.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША патлумачыў паўзу глабальнай праграмай навучання консульскіх супрацоўнікаў. На час заняткаў расклад візавых паслугаў будуць карэктаваць, аднак ведамства не ўдакладніла, колькі працягнецца навучанне і калі суразмоўі вернуцца да звычайнага графіка.
Навучанне павінна дапамагчы консульскім супрацоўнікам «усебакова і паслядоўна» ацэньваць заяўнікаў і выяўляць тых, хто, на думку амерыканскіх уладаў, з вялікай верагоднасцю можа ў будучыні залежаць ад дзяржаўнай дапамогі.
Паводле дадзеных Reuters, заяўнікі, у якіх інтэрв’ю ўжо былі прызначаны, пачалі атрымліваць лісты пра перанос сустрэч. Новыя даты ім абяцаюць паведаміць пазней.
Новая мера з’явілася праз некалькі дзён пасля таго, як федэральны суд скасаваў іншае абмежаванне адміністрацыі Трампа. Са студзеня ЗША прыпынілі выдачу іміграцыйных віз грамадзянам 75 краін, аднак 21 жніўня суддзя прызнала гэтую палітыку незаконнай і пастанавіла, што дзяржаўны сакратар Марка Рубіа выйшаў за межы сваіх паўнамоцтваў.
Цяперашняя паўза адрозніваецца ад студзеньскай забароны: яна распаўсюджваецца на заяўнікаў на іміграцыйныя візы па ўсім свеце і датычыць перш за ўсё прызначэння і пераносу суразмоўяў.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.