Зумеры вучацца эканоміць на імпульсіўных пакупках: у ціктоку новы трэнд
У новым годзе зумеры прапаноўваюць пачаць эканоміць: у ціктоку завірусіўся новы трэнд пад назвай No Buy 2025, заўважыў CityDog. І паспрабаваў разабрацца, ці дапаможа ён пазбавіцца ад імпульсіўных пакупак.
У новым годзе зумеры прапаноўваюць пачаць эканоміць: у ціктоку завірусіўся новы трэнд пад назвай No Buy 2025, заўважыў CityDog. І паспрабаваў разабрацца, ці дапаможа ён пазбавіцца ад імпульсіўных пакупак.
Сутнасць чэленджу No Buy 2025 — скараціць неабавязковыя пакупкі або цалкам адмовіцца ад іх на працягу ўсяго гэтага года. А мэта — развіць усвядомленае спажыванне, зэканоміць грошы і паменшыць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.
Удзельнікі вызначаюць для сябе правілы, адаптаваныя пад свае ж патрэбы і звычкі.
Напрыклад, не купляць лішняй вопраткі або касметыкі, гатаваць дома, а не заказваць дастаўку ежы. Правілы не абавязкова маюць быць строгімі — можна пакінуць невялікі «антыстрэс-бюджэт» на дробныя радасці, каб пазбегнуць зрываў — папесціць сябе філіжанкай даражэннай кавы.
Блогерка @svetavlada_, звярнуў увагу CityDog, у 2025 годзе плануе адмовіцца ад куплі непатрэбнай касметыкі і будзе абнаўляць толькі тыя бляшанкі, якімі карыстаецца на пастаяннай аснове. Таксама дзяўчына вырашыла перастаць купляць карункавую бялізну, так як заўважыла, што на пастаяннай яе не носіць, аддаючы перавагу зручнейшым спартовым мадэлям.
Яшчэ блогерка вырашыла адмовіцца ад куплі посуду: яны з мужам на працягу двух месяцаў карысталіся толькі чатырма талеркамі і двума кубкамі — і ім такога набору было дастаткова.
Іншыя чытачы CityDog плануюць «перастаць купляць смецце з Temu (аналаг AliExpress — заўв.)» ды іншых пляцовак, не будуць больш «купляць нічога з нікацінам» (згодна з разлікамі, гэта дапаможа адной удзельніцы чэленджу зэканоміць 2500 еўра).
Ёсць людзі, якія ўжо прайшлі такі чэлендж. Журналістка Ганна кажа, што «спачатку было вельмі цяжка. Пару разоў я лавіла сябе на касе з крэмам або бляскам для вуснаў, але вяртала ўсё назад. З адзеннем было прасцей: я вырашыла, што нічога не купляю, і нават не заходзіла ў крамы, каб пазбегнуць спакусы».
Але ў выніку чэлендж пайшоў ёй на карысць. «Па-першае, я зэканоміла грошы, хоць і зразумела, што ў цэлым не марнавала іх на штосьці бескарыснае ў вялікіх колькасцях. Па-другое, я стала нашмат усвядомленей падыходзіць да пакупак», — прызнаецца дзяўчына.
Цяпер у моманты, калі ёй хочацца здзейсніць куплю, Ганна стараецца зразумець, ці не спрабуе яна «такім чынам замяніць іншую патрэбнасць — сон, ежу, зносіны».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
+далучаюся!
я адмоўлюся ад набыцця аўто, бо ўжо набыў адно, а другое не патрэбна
соры за таксічнасць
купи и подари мне
И рядом "О проекте" dev.by
Блогерка перестала покупать кружевные трусы — новость беларуского хайтека.
новости которые мы заслужили
вот это страдания. А раньше небось похавал - и в мусорку тарелку, и мыть не надо