Гук знік з найстарэйшых відэа ў Instagram
Многія з самых старых відэа сацсеткі пазбавіліся гуку. Пры спробе аднаўлення прыходзіць апавяшчэнне «відэа не мае гуку».

Гук знік з відэа, якія былі дададзеныя ў Instagram ад чэрвеня 2013 года да кастрычніка 2014 года. Гук адсутнічае як пры праглядзе ролікаў з мабільных прылад, так і з камп’ютара. Верагодна, праблема ўзнікла на баку платформы і не звязаная з парушэннем аўтарскіх правоў.
Карыстальнікі заўважылі, што праблема са знікненнем гуку ўзнікла як мінімум некалькі месяцаў таму. У Meta паведамілі, што працуюць над ліквідацыяй праблемы, аднак не назвалі прычыны яе ўзнікнення і магчымых тэрмінаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.