Ці ёсць альтэрнатывы UpWork? Разбор канкурэнтаў і хітрыкі для пачаткоўцаў
Найбуйнешая платформа для фрылансераў UpWork моцна мяняе правілы і атрымаць праект становіцца складней. Для кам’юніці я распавяду, дзе яшчэ фрылансеры могуць шукаць замовы.
Хто піша: Дар’я Касцюкевіч, UX/UI-дызайнерка з 2+ гадамі досведу. Шукае кліентаў на UpWork.
Вы фрылансер і хочаце падзяліцца хітрыкамі сваёй працы з камьюніці dev.by? Пішыце на blog@dev.by. Зробім разам нешта крутое.
Альтэрнатывы UpWork
- Fiverr — фрылансер мусіць стварыць сваю абвестку, дзякуючы якой яму/ёй будуць прапаноўваць праекты. Мне не вельмі падабаецца механіка, бо так складаней узаемадзейнічаць з замоўнікам. На UpWork я ў першым жа паведамленні магу чымсьці зачапіць персанальна, а тут абвестка будзе ўніверсальнай. І праекты больш танныя ў параўнанні з UpWork.
- 99designs. Прынцып працы падобны да Fiverr, але выключна для дызайнераў.
- Fl.ru — прынцып працы падобны да UpWork, адрозніваецца геаграфія — платформе прызначаная для кліентаў з СНД. Ёсць агульная праблема (для выканаўцы) — замоўнікі шукаюць таннага спецыяліста. Мне аднойчы ставілі ўмову, што я буду аплочваць платформу і дамен сайта кліента.
Але толькі там з усіх расейскіх біржаў у мяне атрымалася нешта зарабіць. - Kwork — візуальна прыгожая платформа, але мала праектаў. Трэба запоўніць вельмі шмат інфармацыі пра сябе. Ёсць функцыя «маркетплэйс» — апісваеш свае паслугі і ставіш розныя тарыф аплаты. Там я атрымала адну замову.
- Праца на фуллтайм. Відавочны плюс — сацыяльная абароненасць і бонусы. Але на фрылансе можна зарабляць болей (а працаваць меней). На фуллтайм у кампанію можна пайсці за досведам, а потым браць больш дарагія і буйныя праекты на фрыланс-платформах.
Як на гэтым фоне выглядае UpWork
Зараз платформа актыўна спрабуе выцягнуць грошы з карыстальнікаў. Вось якія змены прапанаў UpWork фрылансерам:
- Адгукацца на замовы стала даражэй. У UpWork ёсць свая «валюта» — канэкты, 10 канэктаў каштуюць 1,5$. Раней водгук на адзін праект каштаваў 2-8 кантэктаў, зараз — ад 8 да 16.
- З’явілася функцыя «прасоўвання» сваёй прапановы. Яна платная, працуе як аўкцыён. Хто прапануе больш «канэктаў», той з’явіцца вышэй у спісе.
У UpWork аднак і далей ёсць процьма перавагаў перад канкурэнтамі:
- Найбольш буйная платформа;
- Большая верагоднасць знайсці добры праект;
- Вялікае камьюніці;
- Платформа таксама дапамагае шукаць праекты фрылансерам;
Мае парады для пачаткоўцаў:
- Пачынаць з невялікіх заданняў на UpWork — гэта дапаможа атрымаць першыя замовы;
- Надавайце шмат увагі станоўчым водгукам. Можна нават пагаджацца на ніжэйшыя рэйты, але з умовай, што кліент пакіне вам водгук;
- Максімальна падрабязна запоўніце ўсе палі свайго профіля;
Я зрабіла невялічкі гайдлайн для пачаткоўцаў на UpWork, спадзяюся, ён вам дапаможа.
Зычу знайсці сваё месца і фармат працы. Няхай у вас усё атрымаецца.
Фрылансеры, дзяліцеся вашым досведам працы на гэтых платформах у каментах!
Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі.
dev.by, як і іншым сумленным медыям, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе за межамі краіны, а нашы рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай.
Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, меркаваннямі, досведам, часам і ўвагай. А 230 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісантаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
з Беларусі — праз Donorbox.
І шчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Што яшчэ пачытаць пра фрыланс у камьюніці:
- «Але іншыя платформы яшчэ горшыя». Фрылансер тлумачыць, чаму UpWork скаціўся;
- «Буду дзедам-фрылансерам». Лічбавы качэўнік распавядае, як зарабляе на UpWork;
- Фрыланс-біржа для навічкоў: ад рэгістрацыі да першай замовы.
Читать на dev.by