Польша стремительно богатеет? Смотрите в новом выпуске подкаста Złoty Dzik
Support us

«Я не хачу быць малпай». Гуманітарый распавядае, як будуе IT-праекты з дапамогай Claude

Пра штучны інтэлект сёння гавораць усе, але большасць так і застаецца на ўзроўні «пагуляцца з чатбо­там». Я пайшоў далей: без тэхнічнай адукацыі я пабудаваў з дапамогай Claude ўласны фінансавы трэкер, сэрвіс для калекцыянераў вінілу і нават AI-дапаможніка, які запісвае кліентаў салонаў прыгажосці замест чалавека. 

Распавядаю, як да гэтага прыйшоў, ці дапамагае мне гуманітарны бэкграўнд, і чаму я не лічу сябе вайб-кодзерам.

Оставить комментарий
«Я не хачу быць малпай». Гуманітарый распавядае, як будуе IT-праекты з дапамогай Claude

Пра штучны інтэлект сёння гавораць усе, але большасць так і застаецца на ўзроўні «пагуляцца з чатбо­там». Я пайшоў далей: без тэхнічнай адукацыі я пабудаваў з дапамогай Claude ўласны фінансавы трэкер, сэрвіс для калекцыянераў вінілу і нават AI-дапаможніка, які запісвае кліентаў салонаў прыгажосці замест чалавека. 

Распавядаю, як да гэтага прыйшоў, ці дапамагае мне гуманітарны бэкграўнд, і чаму я не лічу сябе вайб-кодзерам.


Хто распавядае: Зміцер Ягораў, медыяменеджэр і AI-энтузіаст. 


Як я пазнаёміўся са штучным інтэлектам

Некалькі гадоў таму мяне зацікавілі алгарытмы і машыннае навучанне. Пачалося ўсё з кнігі Кэці О’Ніл пра тое, як алгарытмы ўплываюць на наша жыццё.  

Там расказвалася, як паліцыя выкарыстоўвала алгарытмы, каб вызначаць «крымінагенныя» раёны і накіроўваць туды больш патрулёў — а ў выніку там жа фіксавалі і больш злачынстваў, проста таму, што паліцыянтаў было больш. Звычайна гэта былі раёны з чарнаскурым насельніцтвам, і алгарытм толькі ўзмацняў дыскрымінацыю. Тое самае — з банкаўскімі алгарытмамі ацэнкі крэдытаздольнасці.

Пасля я прайшоў на Coursera курс па машынным навучанні. Вучыў нейрасетку  адрозніваць катоў ад сабак па фотаздымках, бутэльку ад шампуня з дазатарам і без. Мяне гэта вельмі ўразіла.

Потым з’явіўся ChatGPT, і першыя спробы выкарыстоўваць яго ў маёй працы рэдактара ў медыя былі няўдалымі. Ён кепска працаваў з рускамоўнымі і беларускамоўнымі тэкстамі. Хутка стала зразумела, што ChatGPT не можа замяніць Google, бо галюцыніруе. Сапраўдная прыгода пачалася ў апошнія месяцы, калі папулярным стаў Claude.

Якія праекты я зрабіў з яго дапамогай

Усё пачалося з бытавой задачы. Увосень я запусціў невялікі бізнес з сантэхнічнымі паслугамі і зрабіў сабе сайт на low-code-інструменце — не самы прыгожы, затое працоўны: заяўкі прыходзілі мне на пошту, а кліентам ішла SMS-пацвярджэнне.

Больш сур’ёзна ўсё закруцілася вясной, калі ў мяне з’явілася дзве працы адразу і трэба было ўзгадняць графікі, званкі, сустрэчы. Я даў Claude доступ да Google Calendar і проста пісаў яму свабодным тэкстам: «у аўторак, а пятнаццатай — званок з Кацяй». Ён сам заносіў гэта ў каляндар.

А першым паўнавартасным праектам стаў трэкер асабістых фінансаў. Кожны дзень у мяне было сто ці сто пяцьдзясят долараў, якія я мог патраціць. Напрыканцы дня справаздачваўся перад трэкерам, колькі сыйшло грашэй. Сістэма хваліла мяне за добрыя пакупкі і эканомію і сварыла за глупствы кшталту нездаровай ежы. Трэкер сапраўды дапамог мне сабрацца ў крытычны месяц, калі я патраціў зашмат. Але потым я яго закінуў.

Потым я стварыў сэрвіс для калекцыянераў вінілу ў Telegram і Facebook. Ідэя нарадзілася імпульсіўна: на Новы год дзяўчына падарыла мне грамафон. Я зайшоў у антыкварную краму ў Варшаве і пачаў адпраўляць Claude фота пласцінак з пытаннем, што гэта за выданне і ці варта яго купляць. 

Цяпер сэрвіс парсіць каля дзесяці сайтаў варшаўскіх антыквараў, прыбірае дублі і адбірае самыя свежыя пазіцыі, а Claude выбірае тры найлепшыя на свой густ і ацэньвае іх музычную вартасць. Каб ураўнаважыць суб’ектыўнасць гэтай ацэнкі, я дадаў другое меркаванне — з вялікага сайта-біржы, дзе калекцыянеры самі пазначаюць рэдкасць і пажаданасць выданняў. 

Прынцып просты: папулярная пласцінка Pink Floyd можа быць выдатнай, але яна ёсць амаль ва ўсіх, таму не лічыцца рэдкай, а нейкае значна менш вядомае выданне можа быць і вельмі добрым, і вельмі рэдкім — тады яго рэйтынг у калекцыянераў высокі. 

Мой самы амбітны праект — «Магда». Гэта сістэма, якая замест чалавека размаўляе з патэнцыйнымі кліентамі і запісвае іх на паслугі. Ідэя ўзнікла звычайна: я сядзеў у крэсле майго барбера і спытаў, як ён запісвае кліентаў. Ён карыстаецца Booksy, за які плаціць, але кліенты ўсё роўна пераважна пішуць яму ў асабістыя паведамленні ў Instagram, і ўсе запісы даводзіцца ўручную пераносіць адтуль у Booksy. 

Калі кліент напіша і не атрымае адказу за пятнаццаць хвілін, ён можа проста пайсці шукаць іншага майстра. А далей пачынаецца доўгае ўзгадненне часу — прыкладна такое: «А можна заўтра, а другой?» — «Заўтра нельга, але можна паслязаўтра, а пятнаццатай» — «А пятнаццатай не магу, а ў сямнаццаць?» — «У сямнаццаць таксама нельга, ёсць шаснаццаць» — і кліенту зноў не падыходзіць. Паміж такімі паведамленнямі могуць быць паўзы па паўгадзіне-гадзіне, бо барбер увесь час працуе рукамі, — а калі такіх кліентаў дзесяць адначасова, ад гэтай камунікацыі можна звар’яцець.

Я падключыў АІ так, каб ён працаваў прыблізна як мой асабісты памочнік з каляндаром: заходзіў у графік барбера, бачыў свабодныя слоты і сам дамаўляўся аб часе з кліентам. Найскладаней было інтэграваць сістэму з Instagram — сэрвісы Meta працуюць вельмі непрадказальна, і давялося скарыстацца старонняй прыладай за 35 долараў на месяц. За два тыдні пробнага перыяду я паспеў наладзіць усё так, каб сістэма адэкватна запісвала людзей і адносна нармальна з імі размаўляла — гэта была ўжо не сырая MVP-версія. Пасля заканчэння трыялу я не стаў купляць ліцэнзію, а перарабіў уваход пад Telegram і WhatsApp, каб паказваць прынцып работы патэнцыйным кліентам і тлумачыць: калі гатовыя плаціць 35 долараў на месяц, тая ж сістэма зможа працаваць у іх Instagram. На ўвесь праект пайшло тры, максімум чатыры тыдні — і ўсё гэта ў вольны ад асноўнай працы час, вечарамі, замест серыялаў.

Цяпер я вяду перамовы з аўтамайстэрняй: пытаюся, у чым іх самая вялікая праблема, і мы абмяркоўваем улік працы аўтамеханікаў і парсінг аптовых прапаноў запчастак. Пакуль механікі напрыканцы дня раскладваюць паперкі і ўручную ўспамінаюць, хто што рамантаваў, — а гэта тэарэтычна цалкам можна аўтаматызаваць. Пакуль незразумела, што з гэтага атрымаецца, бо гэта толькі пачатковы этап перамоваў.

«Вайбкодзінг мае прысмак інфамахлярства» 

Я не лічу сябе вайб-кодзерам, мне ўвогуле не вельмі падабаецца гэтае слова. У яго ўжо нават ёсць пэўны прысмак у сацсетак. Інфамахлярства, нечага несапраўднага. Прэтэнзію на статус распрацоўшчыка, якім чалавек насамрэч не з’яўляецца. 

Калі ты проста, як малпачка, робіш усё, што кажа Claude ці ChatGPT, не разумеючы працэсу, з гэтага наўрад ці атрымаецца нешта сур’ёзнае.

Я хутчэй назваў бы сябе энтузіястам аўтаматызацыі і штучнага інтэлекту — і хачу перадаць прывітанне ўсім, каму сапраўды нешта свярбіць і хочацца ствараць, а не тым, хто проста спрабуе хутка зарабіць на модным трэндзе.

Ці мае значэнне тэхнічная экспертыза

Ніякіх спецыяльных курсаў я не праходзіў. На маю думку там даволі павярхоўна падаецца інфармацыя, можна знайсці веды ў дармовых крыніцах. 

Я гуманітарый і не ўмею чытаць код. Калі б у мяне былі разгорнутыя тэхнічныя веды, то было бы прасцей. Але затое ў мяне ёсць запал, якога можа не хапаць некаторым тэхнічным спецыялістам, стомленым ад прафесіі і жадаючым, каб іх проста пакінулі ў спакоі. 

Мне хочацца пайсці пагаварыць з барберам ці аўтамеханікам і прапанаваць рашэнне — і гэта я лічу сваёй перавагай. Таксама маю менеджэрскі досвед, і я заўсёды шанаваў людзей, якія хочуць нешта рабіць, маюць ідэі і імкнуцца да выніку. 

Але я не хачу працаваць «вайб-кодзерам». У лепшым выпадку мне прапанавалі б джуніёрскую пазіцыю. Ды і ў мяне добры цяпер заробак, не хочацца яго губляць. Пакуль што для мяне стварэнне чат-ботаў — хобі, якое прыносіць задавальненне.

Спадзяюся, з часам яно прынясе карысць бізнэсу, я гатовы дармова перадаць у карыстанне дзеля партфоліа. 

Меркаванне аўтара можа не супадаць с меркаваннем рэдакцыі. 

Што яшчэ пачытаць пра стартапы і ШІ: 

Читайте также
«У энергетыцы я літаральна забяспечваю людзям святло і цяпло». Беларускі студэнт у Польшчы распавядае пра вучобу
«У энергетыцы я літаральна забяспечваю людзям святло і цяпло». Беларускі студэнт у Польшчы распавядае пра вучобу
«У энергетыцы я літаральна забяспечваю людзям святло і цяпло». Беларускі студэнт у Польшчы распавядае пра вучобу
Пакуль інжынеры вучацца кодаваць, каб перайсці ў IT, я вывучаю Python, MATLAB і сістэмы мадэлявання, каб займацца энергетыкай. Таму што мне падабаецца даваць цеплыню ў дамы рэальных людзей, а не ствараць віртуальныя прадукты.  Раскажу, як выглядае вучоба, якія праграмы трэба ведаць інжынеру, ці можна працаваць у Польшчы без польскай мовы, колькі зарабляюць спецыялісты і чаму энергетыка для мяне цікавейшая за фінтэх.
1 комментарий
«Не хочу быть обезьянкой». Гуманитарий рассказывает, как строит ИT-проекты с помощью Claude
«Не хочу быть обезьянкой». Гуманитарий рассказывает, как строит ИT-проекты с помощью Claude
«Не хочу быть обезьянкой». Гуманитарий рассказывает, как строит ИT-проекты с помощью Claude
Об искусственном интеллекте сегодня говорят все, но большинство так и остаётся на уровне «поиграться с чатботом». Я пошёл дальше: без технического образования я построил с помощью Claude собственный финансовый трекер, сервис для коллекционеров винила и даже AI-помощника, который записывает клиентов салонов красоты вместо человека. Рассказываю, как к этому пришёл, помогает ли мне гуманитарный бэкграунд, и почему я не считаю себя вайб-кодером.
4 комментария
Междоусобицы, сговор и «стадный инстинкт»: Anthropic рассказала, что происходит, если столкнуть ИИ-агентов
Междоусобицы, сговор и «стадный инстинкт»: Anthropic рассказала, что происходит, если столкнуть ИИ-агентов
Междоусобицы, сговор и «стадный инстинкт»: Anthropic рассказала, что происходит, если столкнуть ИИ-агентов
Беларусские учёные создали ИИ-«алгоритмы от природы» для городского транспорта и «шазам» для птиц
Беларусские учёные создали ИИ-«алгоритмы от природы» для городского транспорта и «шазам» для птиц
Беларусские учёные создали ИИ-«алгоритмы от природы» для городского транспорта и «шазам» для птиц
1 комментарий

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.