10 фраз, якія раздражняюць вашых калег
Аўтары папулярных кніг пра словы і іх значэнні Рос і Катрын Петрас сабралі 10 фраз, якія непажадана ўжываць у калектыве. Некаторыя людзі выкарыстоўваюць іх, каб выглядаць важнейшымі і разумнейшымі або каб разрадзіць абстаноўку, але насамрэч наадварот напружваюць навакольных і здаюцца пыхлівымі. Вядома, шмат што залежыць, напрыклад, ад кантэксту і інтанацыі, але фраз са спісу ніжэй у размове лепш пазбягаць, каб не парушыць мяжы паміж упэўненасцю ў сабе і самазадаволенасцю.
- «Не хачу хваліцца, але…» — Выдатна, вось і не трэба.
- «Я ж ведаю, што…» (або «Ды гэта ўсе ведаюць!») — Наогул, не, жыццёвы досвед у кожнага свой.
- «Амаль упэўнены, што…» — Лепей было б проста сказаць, што вы чагосьці не ведаеце, чым гадаць і выдумляць штосьці.
- «Ты толькі не крыўдуй, але…» — Ад гэтай фразы ні кроплі не лягчэе ад таго, што вы скажаце далей.
- Занадта шмат «я/мне/мяне» і г. д. — Бо свет вакол вас круціцца, так? (Не.)
- «Ды добра, я ж жартую!» — Пасіўна-агрэсіўны спосаб нагрубіяніць чалавеку. Вось толькі спроба змякчыць сказанае не дае вам на гэта права. Накшталт «Без крыўд, але…»
- «Калі ты не ведаў…» — Проста скажыце тое, што збіраліся сказаць, не спрабуючы закрануць суразмоўцы.
- «Што складанага?» (або «Ну гэта ж так проста!») — Нават калі вам штосьці і здаецца простым, то выглядаеце вы, хутчэй, як зазнайка.
- «Ды ты не зразумеў…» — Гэтую фразу можна пачуць, калі чалавек, напрыклад, не згаджаецца з ідэяй або планам свайго суразмоўцы. Так, прызнаць сябе няправым здольны не кожны.
- «Я б на тваім месцы…» — Класна, але вы на сваім! Калі ў вас простым тэкстам не прасілі парады, лепш пакіньце яе пры сабе — і прытрымайце гэтую фразу.
Замест усяго гэтага Петрасы раяць больш слухаць і прыслухоўвацца да калег, а не лічыць сябе праўдай у апошняй інстанцыі і гнуць сваю лінію. І паспрабуйце не перабіваць суразмоўцы.
Таксама лепш не гаварыць проста дзеля таго, каб што-небудзь сказаць, бо (як вам здаецца) вы станеце разумнейшымі ў вачах суразмоўцы. Кажыце па сутнасці, давайце суразмоўцу інфармацыю, сапраўды новую або карысную для яго.
Цікаўцеся досведам іншых людзей, а не кажыце толькі пра сябе. Тое ж самае тычыцца меркаванняў: у вас, безумоўна, ёсць сваё, але гэта не значыць, што ўсе вакол хочуць яго ведаць.
Выкарыстоўвайце больш інклюзіўных займеннікаў тыпу «мы» і «нас/наш» замест «я» і «мяне/мой». Прынамсі створыце ўражанне «каманднага гульца».
Читать на dev.by