Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

12 бязвізавых краін, дзе можна сустрэць Новы год з бацькамі

Як адсвяткаваць Новы год з бацькамі, калі вы ў эміграцыі і не спяшаецеся назад, а яны ў Беларусі і без візы? Адная з опцый — сустрэча ў трэцяй краіне.

Падабралі 12 варыянтаў, куды беларусу не патрэбная віза і не занадта доўга ляцець (з гэтай прычыны ў спісе няма Егіпта: на канец снежня даступны толькі Каір, куды ляцець мінімум 13 гадзін, а то і ўсе 33. Плюс трэба купляць тур або афармляць візу самастойна). Звярніце ўвагу, што цэны квіткоў могуць мяняцца з часам.

4 каментарыяў
12 бязвізавых краін, дзе можна сустрэць Новы год з бацькамі

Як адсвяткаваць Новы год з бацькамі, калі вы ў эміграцыі і не спяшаецеся назад, а яны ў Беларусі і без візы? Адная з опцый — сустрэча ў трэцяй краіне.

Падабралі 12 варыянтаў, куды беларусу не патрэбная віза і не занадта доўга ляцець (з гэтай прычыны ў спісе няма Егіпта: на канец снежня даступны толькі Каір, куды ляцець мінімум 13 гадзін, а то і ўсе 33. Плюс трэба купляць тур або афармляць візу самастойна). Звярніце ўвагу, што цэны квіткоў могуць мяняцца з часам.

Азербайджан

З Мінска ў Баку ёсць прамы рэйс «Белавія». Так, 20 снежня квіток будзе каштаваць каля 260 долараў, а 30 снежня — ужо больш за 420 (цэны ў адзін бок для аднаго дарослага).

Для параўнання: цана зваротнага квітка 2 студзеня — 186 долараў.

Албанія 

Грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў Албаніі да 30 дзён ад даты ўезду. Паміж Мінскам і Тыранай цяпер няма прамых авіязносін. Так што калі вам трэба ў Албанію, паспрабуйце наступную схему: спачатку ў Стамбул (кошты будуць ніжэй у тэксце), а потым бераце квіток ад Turkish Airlines. 

22 снежня адное месца ў эканоме абыдзецца ў 3 тысячы турэцкіх лір (крыху больш за 160 долараў), а вось 27 або 29 снежня — 4,8 тысячы лір (менш за 260 долараў).

Арменія

Цана квіткоў з Мінска ў Ерэван адрозніваецца ў залежнасці ад даты. Напрыклад, вылет 21 і 30 снежня будзе каштаваць 780 долараў, а вось 23-25 снежня — «усяго» 464 долары.

Вяртанне ў Мінск 2 студзеня абыдзецца менш чым у 210 долараў.

Грузія

Здаецца, адзін з самых папулярных кірункаў з Беларусі. «Белавія» лётае адразу ў тры грузінскія гарады: Тбілісі, Батумі і Кутаісі.

На жаль, у Батумі ўжо не засталося квіткоў на святочныя даты (на сайце і ў праграме авіякампаніі ёсць толькі на 17 снежня за 456 долараў).

У Тбілісі яшчэ атрымаецца паляцець прыкладна за 455-560 долараў, квіткі — максімум на 23 чысло.

У Кутаісі адзіная даступная дата — 19 снежня і 146 долараў у адзін бок.

Але ёсць і «план Б»: сесці на «Ластаўку» з Мінска ў Маскву, купіць у сталіцы РФ квіток на самалёт да Уладзікаўказа (прыкладна 150-200 долараў). А там ужо злавіць маршрутку да Тбілісі. Яна каштуе ў межах 3-7 тысяч расійскіх рублёў (каля 50-100 долараў), але будзьце ўважлівыя, каб не натрапіць на махляроў. Таксама сочыце за аб’явамі ў чаце «Верхні Ларс» — там публікуюць навіны пра закрыццё КПП праз снегапады.

Ізраіль

Беларусам дазволена знаходзіцца ў Ізраілі да 90 дзён на працягу паўгода. Прамых рэйсаў з Мінска няма, але можна даляцець з перасадкай у Тбілісі

Адтуль у Тэль-Авіў лётае Georgian Airways: усяго 2,5 гадзіны, цана вагаецца ў межах 169-558 долараў (прычым 29-30 снежня можна дабрацца да Ізраіля ўсяго за 230 долараў у адзін бок).

Казахстан

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Алматы 22 і 30 снежня будзе каштаваць каля 330 долараў, 24 снежня — крыху менш за 450 долараў. Даражэйшы за ўсё — квіток на 20 снежня: прыкладна 840 долараў

Яшчэ адная опцыя — рэйс да Актау за 340-490 долараў у адзін бок.

Малдова

Прамых рэйсаў з Мінска зноў жа няма. Але ёсць варыянт спачатку дабрацца да Тбілісі, а адтуль паляцець у Кішынёў рэйсам Air Moldova за 120-130 еўра. Хаця, пэўна, у гэтым выпадку будзе лагічней сустрэцца ўжо ў Грузіі.

ААЭ

У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах беларусам можна знаходзіцца не больш за 90 дзён ад даты ўезду.

З Мінска ў Дубай ёсць прамы рэйс «Белавія». Самы кароткі палёт 20 снежня будзе доўжыцца крыху больш за 6 гадзін і будзе каштаваць прыкладна 270 долараў. А вось 30 снежня давядзецца ляцець не менш за 11 гадзін і аддаць не менш за 780 долараў.

У Шарджу беларуская авіякампанія давязе за 360-890 долараў у залежнасці ад даты.

Сербія

Беларусы могуць знаходзіцца ў Сербіі без візы да 30 дзён. Прамога рэйса няма. Але ў праграме «Белавія» прапануюць такую схему: вылет з Мінска ў Бялград з перасадкай у Стамбуле. Працягласць палёту — крыху больш за 9 гадзін (ёсць і варыянты на 25 гадзін, але гэта для экстрэмалаў). Квіток у адзін бок 21 снежня — 396-533 долары, і 29-га — 1007 долараў.

Турцыя

Яшчэ адзін папулярны варыянт, дзе беларусам дазволена знаходзіцца без візы да 30 дзён. У Стамбул 20-21 снежня можна дабрацца за 243-295 долараў, затым цана ўзрастае да 390 (22 снежня), 527 (23-27 чыслы) і 790 долараў (28-29 снежня).

Узбекістан

«Белавія» лётае і ў Ташкент. Цэнавы дыяпазон за 1 квіток у адзін бок — 225-784 долары (пры гэтым зваротны квіток на 4 студзеня каштуе крыху больш за 240 долараў).

Чарнагорыя

Без візы — да 30 дзён. Зноў жа, прамых рэйсаў з Мінска няма. Але ёсць варыянт даляцець да Стамбула, і там сесці на рэйс ад Turkish Airlines. 

Палёт з Турцыі ў Чарнагорыю будзе доўжыцца крыху менш за дзве гадзіны. Эканом 20 снежня абыдзецца ў 6,2 тысячы турэцкіх лір (каля 330 долараў).

24 чысла — 3,6 тысячы турэцкіх лір (прыкладна 190 долараў).

І даражэй за ўсё 30 снежня — ад 7,8 тысячы да 12,1 тысячы турэцкіх лір (420-650 долараў).

Рэдакцыі патрэбная ваша дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin
bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash
t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Тема хорошая, но раскрыта не до конца. Задумайтесь, почему те или иные страны вообще вводят безвиз с другими - не от весьма ли тесного "взаимодействия" во всех сферах? ;)

Итак: откуда (где) без раздумий обладателя только белорусского паспорта, желаемого на Родине, экстрадируют и(или) напакостят без раздумий?

{

ЕГИПЕТ (экстрадация и пакости) ТУРЦИЯ (экстрадация и пакости) Азербайджан (экстрадация и пакости) Албания (экстрадация и пакости) Армения (экстрадация и пакости) Грузия (пакости) Израиль (пакости) Казахстан (экстрадация и пакости) Молдова (пакости) ОАЭ (экстрадация) Сербия (экстрадация и пакости) Узбекистан (экстрадация и пакости) Черногория (экстрадация и пакости) }

Сейчас из Беларуси несложно и для людей в айти - недорого - получить визы в Италию, Швейцарию, Грецию. С турами - дешевле. И если в Италии и Греции могут в легкой теории напакостить, то в Швейцарии точно будет абсолютно безопасно. Да и в страну выдавшую визу ехать не обязательно: можно вполне остановиться с Греческой или Итальянской визой в той же Польше и хорошо провести время!

Источник: Lead аналитик в области безопасности, эксперт в сферах информационного и физического противоборства.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 снежня 2022, 07:48

0

Вот посмотрим по Комиссаренко. Если задержится в Турции, можно считать её безопасной и в целом список выкинуть на помойку. Пока ни одна страна, кроме России, политических не экстрадировала в РБ. Про "пакости" вообще непонятно.

3

Ценник полетов из Беларуси впечатляет.

2

поедем в скидель к родителям на новый год, что там в этих заграницах делать. одни геи и содомия