14 пракурораў ЗША падалі ў суд на TikTok праз «прычыненне шкоды» падлеткам
Пазовы ў суд былі пададзеныя ад 13 амерыканскіх штатаў і акругі Калумбія. На думку пракурораў, сацсетка выклікае ў непаўналетніх залежнасць і шкодзіць іх псіхічнаму здароўю.
Паводле заявы пазоўнікаў, бізнэс-мадэль сацсеткі — «культываванне» залежнасці. Пракуроры лічаць, што кампанія імкнецца, каб дзеці праводзілі на платформе як мага больш часу, «павялічваючы тым самым яе прыбытак ад продажу рэкламы». Пракуроры патрабуюць накласці на кампанію штрафы і спыніць «шкодныя практыкі» ў сэрвісе.
У пазове згадваецца сістэма рэкамендацый і іншыя функцыі TikTok: кругласутачныя апавяшчэнні, аўтапрайграванне відэа, часовыя сторыз і прамыя эфіры, лайкі, каментары і фільтры. Апошнія могуць прыводзіць да псіхічных засмучэнняў ў падлеткаў, а чэленджы правакуюць на рызыкоўныя дзеянні.
«Маладыя людзі пакутуюць ад праблем з псіхічным здароўем праз зацягваючыя платформы сацыяльных сетак, такіх як TikTok», — заявіла генеральная пракурорка Нью-Ёрка Летыцыя Джэймс. TikTok адказаў, што не згодны з абвінавачваннямі, «многія з якіх, на нашу думку, недакладныя і ўводзяць у зман». Кампанія адзначыла, што прадастаўляе функцыі бяспекі для непаўналетніх карыстальнікаў.
Читать на dev.by