Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

2 верасня пачнецца суд над супрацоўнікамі стартап-хаба Imaguru. Дваіх з іх збіраюцца судзіць завочна

У Мінскім гарадскім судзе прызначылі дату пасяджэння па крымінальнай справе супраць кіраўнікоў і супрацоўнікаў стартап-хаба Imaguru: Таццяны Марыніч, Анастасіі Хамянковай і Яўгена Пугача. Марыніч і Хамянкову будуць судзіць завочна, а Пугач знаходзіцца пад арыштам ад ліпеня 2023 года. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. 

2 каментарыя
2 верасня пачнецца суд над супрацоўнікамі стартап-хаба Imaguru. Дваіх з іх збіраюцца судзіць завочна

У Мінскім гарадскім судзе прызначылі дату пасяджэння па крымінальнай справе супраць кіраўнікоў і супрацоўнікаў стартап-хаба Imaguru: Таццяны Марыніч, Анастасіі Хамянковай і Яўгена Пугача. Марыніч і Хамянкову будуць судзіць завочна, а Пугач знаходзіцца пад арыштам ад ліпеня 2023 года. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. 

Іх абвінавачваюць агулам па дзесяці артыкулах КК.

Вось гэтыя артыкулы:
  • «змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК);
  • «заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК);
  • «ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў» (ч. 2 арт. 243 КК);
  • «злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» (ч. 2 арт. 424 КК);
  • «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК);
  • «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК);
  • «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК);
  • «удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу» (ч. 2 арт. 361-3 КК);
  • «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-2 КК);«стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (ч.2 і 3 арт. 361-1 КК).

Паводле следства, Марыніч і Хамянкова, сярод іншага, датычныя да «здзяйснення шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці». Яны нібыта «стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фармаваннем, на інтэрнэт-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы, накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-м годзе».

Стартап-хаб Imaguru працаваў у Мінску ад 2013 года. Вясной 2021 года быў закрыты — холдынг «Гарызонт», у якога хаб арандаваў памяшканне, скасаваў дамову ў аднабаковым парадку. У 2023 годзе КДБ прызнаў Imaguru «экстрэмісцкім фармаваннем». Цяпер стартап-хаб працуе ў Варшаве.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
0

Правила тут, их всего 5

Честно говоря эта заглушка уже начинает изрядно раздражать, ибо лепится без конкретики "какое именно правило было нарушено". Особенно если успел прочитать тот коммент и уже совсем не понятно какую из пяти сов цензоры таки натянули на этот глобус.

Напоминает классику:
-- Армяне лучше чем грузины!
-- Чем??? Чем они лучше?!
-- Чем грузины!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 жніўня 2024, 06:37