Даходзіць да разводу. Але таксама няможна? Як новы ўказ паламаў планы рэлакантаў

Указ № 278 раптоўна пазбавіў рэлакантаў магчымасці абмяняць/прадоўжыць пашпарт у консульстве, а таксама распарадзіцца маёмасцю па даверанасці, аформленай за мяжой.

81 каментарыяў

Мы сабралі гісторыі чытачоў аб тым, як паўплываў на іх жыццё гэты дакумент.

«Збіраўся прадаць дом. Цяпер, відаць, трэба разводзіцца»

Думаў налета прадаваць дом. А тут — вось табе, бабка, і Юр’еў дзень! 

Даверанасць на дом маю, але аформленая яна ў Польшчы, з апастылем. Паспеў яе перакласці і натарыяльна засведчыць у РБ. Але вось з указа незразумела, ці будзе яна дзейнічаць. Добра, хоць машыну праз яе паспеў прадаць два тыдні таму. Тады ўсё прынялі без праблем.

Балазе дом ва ўласнасці жонкі знаходзіцца. Але гэта не вырашае ўсіх праблем — прыйдзецца ёй роднага мужа праз суд выпісваць. А то як інакш яна мяне без даверанасці перад продажам дома выпіша?

Праз працэдуру выезду на ПМЖ не пракоціць — трэба ж яшчэ ж і дазвол ваенкамата? А я восенню быў ужо па-за межамі РБ і на зверку не хадзіў. Так што суд, відаць, адзіны выхад.

Можа, яшчэ і разводзіцца прыйдзецца.

(Ад dev.by. Здаецца, каб развесціся, спатрэбяцца даведкі з ЗАГС. А іх праз консульства больш не аформіць).

«Кватэра зробіцца валізкай без ручкі»

— Хачу, каб мама падаравала тату кватэру, фармальна запісаную на мяне. 

Але цяпер, як відаць, план зрываецца і кватэра зробіцца валізкай без ручкі. Сёння-заўтра бацькі ідуць у БТІ/натарыяльную кантору высвятляць, ці працуе яшчэ мая даверанасць, якую афармлялi праз польскага натарыуса, польскі суд і апастыль.

P. S. Не пайшлі нікуды, даверанасць няправільна складзеная.

«З новым пашпартам у 27 гадоў разлічваў з’ездзіць на радзіму»

— Я не паспеў скончыць універсітэт: у 2022 годзе ўжо быў напісаны дыплом і пройдзеная пераддыпломная практыка, аднак у сакавіку 2022-га я з’ехаў. Мой ваенны статус — «нягодны ў мірны час», але, улічваючы пераменнасць законаў, вырашыў не рызыкаваць і апярэдзіць падзеі. Тэрмін пераагляду ўжо мінуў, так што цяпер пры вяртанні ёсць рызыка трапіць у стоп-ліст.

У сакавіку 2024-га тэрмін майго пашпарта сканчаецца. Знаходжуся ў Польшчы з пратэрмінаванай візай, дэцызію чакаю месяцы праз два. Пасля атрымання ДНЖ планаваў звярнуцца ў пасольства або консульства для замены пашпарта. 

З новым пашпартам разлічваў з’ездзіць на радзіму, калі споўніцца 27 (то-бок праз год), каб перапісаць дыплом і скончыць адукацыю.

Цяпер планы цалкам мяняюцца: буду даследаваць магчымасці заліку вывучаных дысцыплін у Польшчы і атрымліваць адукацыю тут. Таму, як толькі атрымаю дэцызію, адразу ж пайду па polski dokument podróży dla cudzoziemca. 

Раней хваляваўся, што прыйдзецца часта мяняць ДНЖ. Цяпер хвалююся, што нават калі ДНЖ будзе трохгадовым, усё роўна праязны дакумент трэба будзе перавыпускаць зноў і зноў. 

Пры гэтым, наколькі я змог высветліць, правілы атрымання праязнога дакумента для беларусаў часовыя — яны дзейнічаюць толькі да канца года. Спадзяюся, іх прадоўжаць.

Польшча дапаможа беларусам з часовым дазволам на жыхарства, якія згубілі пашпарт (або ён пратэрмінаваны)
Па тэме
Польшча дапаможа беларусам з часовым дазволам на жыхарства, якія згубілі пашпарт (або ён пратэрмінаваны)

«Дзіця будзе нелегальным»

— У мяне 1 жніўня нарадзілася дзіця за мяжой. Я спадзявалася атрымаць дазвол на выезд на ПМЖ і на гэтай падставе зрабіць пашпарт дзіцяці праз консульства. Цяпер такой магчымасці няма. 

Дзіця будзе нелегальным.

Дарэчы, на выезд на ПМЖ я не паспела падацца: запіс быў на 21 верасня. Цяпер сэнсу ў ПМЖ я не бачу. Хоць, вядома, быць выпісанай з паліклінікі дарагога варта — дзеля гэтага варта падавацца.

(Раней афармленне ПМЖ дазваляла абмяняць пашпарт за мяжой, а таксама аформіць беларускі пашпарт для дзіцяці без візіту ў Беларусь, мы апісвалі працэдуру ў інструкцыі ніжэй — цяпер яна неактуальная. — Заўв.)

Как поменять паспорт в Польше. Инструкция
Па тэме
Как поменять паспорт в Польше. Инструкция

«Давядзецца пяць гадоў жыць у Польшчы да атрымання ПМЖ»

— Мне 23. Я паехаў у Польшчу, каб не служыць у войску. У мяне была падпісаная позва, таму мяне абвясцілі ў вышук і забаранілі выезд, калі я ўжо быў у Польшчы. 

Незадоўга да ўказа я спрабаваў памяняць пашпарт праз амбасаду ў Варшаве: перажываў, што адбяруць пашпарт. Але ў пасольстве ў мяне толькі спыталі, ці служыў я і ці ёсць у мяне ваенны білет. Я адказаў сумленна. Тады супрацоўніца патлумачыла, што праз ваенкамат мне будзе адмова і консульскі збор не вернуць. Я вырашыў нават не спрабаваць. Мне прапанавалі варыянты: прадоўжыць пашпарт або памяняць яго, калі споўніцца 27, — дзякуй ім за падтрымку. 

Цяпер у мяне ўжо ёсць часовы ДНЖ, буду атрымліваць дакумент падарожніка. Складанасць у тым, што гэта прывязвае цябе да Польшчы. Прыйдзецца тут жыць найбліжэйшыя пяць гадоў — да атрымання ПМЖ. І яшчэ незразумела, ці можна падацца на новы ДНЖ без актуальнага пашпарта.

«Вымушаны пераехаць з Грузіі ў Польшчу»

Я ў Грузіі, з Беларусі невыязны праз прызыў. Раней бы, можа, і паехаў, але, паводле новых нормаў, быццам бы праходжу ў войска (у мяне зрок -6.25).

Мой пашпарт сканчаецца на пачатку 2025 года, я хацеў памяняць яго летам, каб у новы паставіць візу, але мне сказалі прыязджаць у лютым 2024, бо раней як за год да заканчэння пашпарт мяняць няможна.

Такім чынам, я вымушаны пераехаць у Польшчу. Хоць у Грузіі мне падабалася, планаў з’язджаць адсюль не было. Проста ў Польшчы, калі скончыцца мой пашпарт, я змагу атрымаць праязны дакумент і жыць нармальным жыццём.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Ёсць варыянт нарадзіць дзіця ў Бразіліі» Як беларусы будуць вырашаць праблему пашпартоў
Па тэме
«Ёсць варыянт нарадзіць дзіця ў Бразіліі» Як беларусы будуць вырашаць праблему пашпартоў
У тэму ўказа № 278. Як беларусы атрымлівалі замежныя пашпарты ў 2021-2023
Па тэме
У тэму ўказа № 278. Як беларусы атрымлівалі замежныя пашпарты ў 2021-2023
Як айцішніку хутка і легальна купіць пашпарт: вось спіс краін і цэны
Па тэме
Як айцішніку хутка і легальна купіць пашпарт: вось спіс краін і цэны

Читать на dev.by