3 з 10 айцішнікаў хочуць сысці з галіны, у значнай ступені праз ШІ ў найме
Dice апытаў больш за 200 айцішнікаў пра ШІ ў найме. Многія лічаць, што ад аўтаматызацыі скрынінгу выйграюць тыя, хто ўмее гуляцца з ключавымі словамі, людзі з адпаведнай кваліфікацыяй аказваюцца не пры справах, а сам працэс пазбаўляецца асабістага складніка. З-за гэтага многія падладжваюць рэзюмэ пад хайрынгавыя інструменты і выдаляюць з іх інфармацыю пра сябе і свае дасягненні, а прыкладна 80% накручваюць кваліфікацыю, каб іх заўважылі.

Навыкі часта застаюцца незаўважанымі
Многія ІТ-спецыялісты скардзяцца, што алгарытмы фільтруюць рэзюмэ па дзіўных крытэрыях. Напрыклад, правільнае напісанне назвы інструмента можа сыграць супраць кандыдата, калі сістэма «чакае» тыповую памылку. Іншыя адзначаюць, што платформы не распазнаюць пераносныя навыкі, хоць менавіта гнуткасць часта важная ў сферы тэхналогій.
Эксперты раяць адаптаваць рэзюмэ пад алгарытмы: выкарыстоўваць больш кантэксту, ключавых словаў і канкрэтных апісанняў дасягненняў. Але аднаго згадвання «AI» недастаткова: трэба паказваць рэальныя праекты і іх эфект.
Алгарытмічная прадузятасць падрывае давер
Саіскальнікам ўсё часцей здаецца, што іх рэзюмэ наогул не бачаць жывыя людзі. Ёсць і асцярогі, што алгарытмы ўзмацняюць няроўнасць, выключаючы нестандартных кандыдатаў.
На думку экспертаў, эйчары павінны выкарыстоўваць ШІ ў падборы персаналу этычна, не забываючыся пра чалавечы фактар. У адваротным выпадку кампаніі рызыкуюць ператварыць адбор у «эха-камеру», заахвочваючы толькі адпаведнасць шаблону, а не крэатыўнасць.
Доўгатэрміновыя наступствы
Узровень незадаволенасці і недаверу адрозніваецца. Больш за ўсё расчараваныя навічкі і вельмі дасведчаныя спецыялісты: першыя не разумеюць, як прабіцца, другія — чаму іх шматгадовы досвед недаацэньваецца. Жанчыны часцей за мужчын перапісваюць рэзюмэ пад фільтры.
30% рэспандэнтаў прызналіся, што падумваюць сысці з індустрыі, у многім — з-за працэсу найму, які ШІ робіць «безнадзейным» і «безасабовым».
Гэта сур’ёзная рызыка для працадаўцаў: таленавітыя спецыялісты сыходзяць, а кампаніі пазбаўляюцца перспектыў і разнастайнасці ідэй ад кандыдатаў, якія не падпадаюць пад фільтры.
Эксперты папярэджваюць, што калі шукальнікі працы канчаткова страцяць давер да наймальнікаў, гэта ўдарыць не толькі па іх кар’ерах, але таксама ўзмацніць цякучасць і знізіць разнастайнасць сярод персаналу, а таксама аслабіць усю індустрыю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.