Усё ж 30% для звышпрыбыткаў. Лукашэнка падпісаў змены ў падатковае заканадаўства
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях падатковых праваадносін». Пра гэта паведаміла прэс-служба палітыка. Тлумачэнні даў кіраўнік МПС Дзмітрый Кійко.
Дакумент пашырае прагрэсіўную шкалу падаходнага падатку з 2026 года. Базавая стаўка захоўваецца на ўзроўні 13% — яна дзейнічае для 98% працуючых. Стаўка ў 25% цяпер будзе прымяняцца да даходаў вышэй за 350 тысяч беларускіх рублёў (было 220 тысяч). Тыя, у каго даходы вышэй за 600 тысяч рублёў, будуць плаціць у казну 30%.
Паводле слоў Кійко, максімальная стаўка закране каля тысячы чалавек і стане адной з мер «па выманні звышдаходаў», прычым «досыць значнай». Для прыкладу ён распавёў, што ў гэтым годзе па выніках дэкларавання звышдаходаў за 2024-ы ў мясцовыя бюджэты паступіла каля 200 млн рублёў.
Таксама з новага года ўводзяцца павышаючыя каэфіцыенты па падатку на нерухомасць для буйных дамоў і кватэр, павялічваецца падатак на магутныя матацыклы прэміум-класа і адмяняюцца некаторыя неэфектыўныя льготы для арганізацый.
Читать на dev.by