31 сакавіка пачнецца крымінальны суд над праграмістам Русланам Завадзічам

31 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе будуць разглядаць справу Руслана Завадзіча, пішуць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (ч.2, арт. 361-2 КК). 

2 каментарыя

Руслан — праграміст. Мяркуючы з профілю ў LinkedIn, апошнімі гадамі працаваў у кампаніі Netcracker. Таксама з’яўляўся ўладальнікам крамы Rentscope.by. Крама займалася продажам тэлескопаў, бінокляў, мікраскопаў. Сайт крамы цяпер не адкрываецца. Руслан захапляецца фатаграфіяй прыроды і быў валанцёрам «Аховы Птушак Бацькаўшчыны».

Напісаць ліст Руслану са словамі падтрымкі можна на адрас: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Руслан Генадзевіч Завадзіч. 

Спіс працаўнікоў ІТ-сферы і прадстаўнікоў тэхнічных прафесій, якія цяпер знаходзяцца ў турмах Беларусі


Читать на dev.by