60+% айцішнікаў думалі пра змену працы летась. Прычына — «мала плацяць». Анкета
Ці задаволеныя айцішнікі выбарам прафесіі? І ці шукалі працу на працягу года?
Мы спыталі чытачоў, як прайшоў у іх 2024-ы. Адказалі 350 чалавек.
Ці задаволеныя айцішнікі выбарам прафесіі? І ці шукалі працу на працягу года?
Мы спыталі чытачоў, як прайшоў у іх 2024-ы. Адказалі 350 чалавек.
Ці задаволеныя айцішнікі выбарам прафесіі? І ці шукалі працу на працягу года?
Мы спыталі чытачоў, як прайшоў у іх 2024-ы. Адказалі 350 чалавек.
Мы ўжо пісалі пра самаадчуванне беларускіх айцішнікаў летась, пра іх пераезды і падарожжы, а цяпер пішам пра іх працу.
У цэлым задаволенасць айцішнікаў сваёй прафесіяй вельмі высокая: 86% апытаных задаволеныя або вельмі задаволеныя сваім выбарам. Незадаволеныя каля 11%, многія з іх думаюць наконт змены спецыяльнасці, але іншыя мяркуюць, што ўжо позна. Сярод «іншых» ёсць тыя, хто задаволены грашыма, але выгараў і змяніў бы сферу пры наяўнасці таго ж даходу.
Цяперашняе месца працы нашыя чытачы ацэньваюць троху стрыманей, чым прафесію ў цэлым. У дзвюх трацін апытаных айцішнікаў у 2024 годзе на працы было ўсё добра або ніштавата. Кожны шосты ацаніў сваю працу на «выдатна». У 12% праца была ніжэйшай за сярэдняе або «адстой». Паспачуваем ім.
Сярод адказаў, якія не ўпісаліся ў зададзеныя варыянты, шмат студэнтаў і тых, хто пакуль не знайшоў працы. Або вось-вось яе страціць:
— Быў увогуле задаволены (сярэдненька), але мяне звальняюць. Таму не ведаю, якое цяпер пачуццё.
Парадокс: дзве траціны айцішнікаў (столькі ж, колькі задаволеных працай) думалі пра змену месца працы.
Ключавая прычына — мала грошай. Але таксама ім хацелася б новых выклікаў і змены абстаноўкі.
— Была цікавая прапанова.
— Нестабільнасць у кампаніі.
— Страціў працу, вось і прыйшлося задумацца.
— Рэлакацыя.
— Пераехаць у ЕС праз пашпарт, які сканчаецца.
— Хацелася новы праект і рэлевантнейшы стэк.
— Завал задач.
— Працэсы не вельмі.
— Быў момант, калі я думала, што маю ролю могуць скараціць, праз невядомасць са злосці хацелася бразнуць дзвярыма і сысці першай. Усё наладзілася, я перадумала.
— Праца ў калектыве з сябровых сяброў і сваякоў.
— Скарачэнне каманды, павелічэнне нагрузкі.
— Падабаецца кампанія, не падабаецца праект і атмасфера ў праектным калектыве.
— Праект выйшаў на плато развіцця і я разумела, што спецыяліста майго ўзроўню трымаць на ім ужо няма сэнсу.
— Праз падзенне курса.
— Не плацяць. Наогул не плацяць.
— Працую сама на сябе, стамілася ад продажаў сваіх паслуг — хачу ў найманне.
— Было небяспечна працаваць на кампанію, і гэты небяспечны прагноз спраўдзіўся.
Зрэшты, думаць не значыць шукаць. З тых, хто задумваўся пра змену працы, амаль траціна так і не адважылася выйсці на рынак працы. Тыя ж, хто выйшаў, новую працу шукалі ў роўнай ступені ў Беларусі (36,2%) і ў Польшчы (36,6%), крыху ў меншай ступені — у іншых краінах Еўропы (30,2%), яшчэ ў меншай — У Расіі (10,6%) і ЗША (10,2%). У чвэрці пошукі скончыліся поспехам, траціна ўсё яшчэ шукае або нават ужо страціла надзею.
З пазітыўнага: тыя, хто знайшоў, у асноўным зрабілі гэта па-хуткаму. Да трох месяцаў пошукі занялі ў дзвюх трацін шчасліўчыкаў. Ад 4-6 месяцаў і даўжэй шукаў працу кожны пяты.
Вось яшчэ варыянты:
— Два гады шукаў пастаянную працу, але яно таго было вартае.
— Дала сабе час на адпачыць і не шукаць працы. У гэты час кампаніі самі актыўна звязваліся са мной, ад адной з іх прыняла офер, другую кансультую.
— Больш за год. Бо знайшоў працу, але амаль адразу расчараваўся і новую шукаў вельмі доўга.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Мы с повелителем драконов в целом довольны, но постоянно задумываемся о смене работы - так просто жить проще: кажется что решение есть, даже там, где его нет.
Да а чё так, хотите впахивать до 65 как все нормальные граждане?
Стонать - национальная черта беларуссов