Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Айцішнікі скардзяцца, што за мяжой іх наймаюць надта павольна. Чаму так

Пэўна, самая частая скарга на новы ІТ-рынак пасля рэлакейту — «павольныя працэсы» рэкрутынгу.

Мы знайшлі айцішнікаў, якія ўладкоўваліся ў адную кампанію «занадта доўга», на іх думку. 

40 каментарыяў
Айцішнікі скардзяцца, што за мяжой іх наймаюць надта павольна. Чаму так

Пэўна, самая частая скарга на новы ІТ-рынак пасля рэлакейту — «павольныя працэсы» рэкрутынгу.

Мы знайшлі айцішнікаў, якія ўладкоўваліся ў адную кампанію «занадта доўга», на іх думку. 

Змест

ААЭ

5-6 месяцаў

Ізраільская прадуктовая кампанія-юнікорн, офіс у Дубаі

«Кампанія траціць немалыя грошы на рэлакейт — яны хочуць быць упэўненыя, што я не пайду адразу»

— У маім выпадку ад першага сумоўя ў ізраільскую прадуктовую кампанію-юнікорн да першага дня ў офісе прайшло 5 месяцаў, магчыма нават 6. 

Чаму так доўга — было шмат этапаў ацэнкі: 

  • спачатку тэст; 
  • потым адное тэхнічнае інтэрв’ю; 
  • і другое тэхнічнае (Па правілах кампаніі фідбэк маюць даць два цімліды. У маім выпадку першае яшчэ было пра REACT і бэк, а другое — пра тэсціраванне і ў цэлым пра якасць кода); 
  • затым псіхалагічны тэст; 
  • пасля чакалі водгуку ад майго папярэдняга менеджара; 
  • а затым мяне паклікалі на сумоўе ўжо афлайн на месцы — і яно таксама праходзіла ў некалькі этапаў і доўжылася каля чатырох гадзін. Як выявілася, акрамя мяне былі яшчэ два кандыдаты, але прайшоў толькі я.

Мне пашанцавала: калі запрасілі на афлайн-сумоўе, я якраз быў на адпачынку ў адной еўрапейскай краіне, — проста адтуль паляцеў. А па вяртанні назад у Беларусь знайшоў на пошце кантракт, які трэба было падпісаць. 

Што да незлічоных сумоўяў і тэстаў, то іх я ўспрымаў у той момант як трэніроўку, — і ўсё здавалася мне разумным, у тым ліку і псіхалагічны тэст.

Але насамрэч гэта была гутарка: псіхолаг распытваў мяне пра стрэсавыя сітуацыі на папярэдняй працы, пра канфлікты ў калектыве — і як яны вырашаліся. Ён таксама задаваў пытанні пра тое, чаму я разглядаю рэлакейт: кампанія марнуе немалыя грошы на тое, каб перавезці кандыдата разам з сям’ёй, — і яны хочуць быць упэўненыя, што я не пайду праз 2-3 месяцы.

Польшча

Каля 2 месяцаў

Трэйдынгавая кампанія (працуе ў Вялікабрытаніі і ЗША), офіс у Польшчы

«У іншых кампаніях такая ж карціна: шматступеньчатыя інтэрв’ю з доўгім чаканнем фідбэку»

— Я — бэкэнд-інжынер з 4 гадамі досведу. На пачатку года шукаў працу — дык вось увесь працэс заняў крыху менш за два месяцы.

Я паслаў каля 70 заявак, атрымаў прыкладна 20-30 адказаў і прайшоў з дзясятак інтэрв’ю — а ў выніку 5 офераў. Кампанія, якую я абраў (трэйдынгавая, працуе ў Англіі і ЗША, мае офіс у Польшчы), мае даволі зацягнутыя працэсы:

  • у мяне адбылася адная размова з рэкруцёрам;
  • адная — з менеджарамі;
  • яшчэ адная — чыста тэхнічнае сумоўе;
  • і яшчэ раз адная размова з эйчарам пры канцы.

Камунікацыя з рэкруцёрам зацягнулася на тыдзень — так выйшла, што ён сышоў у адпачынак. Затым я чакаў наступнага раўнда інтэрв’ю — і гэта таксама тыдзень. Потым яшчэ тыдзень давялося чакаць фідбэку, а наступны раўнд інтэрв’ю — яшчэ праз тыдзень. Ну, а пасля гэтага яшчэ тыдзень трэба было чакаць фінальнага фідбэку.

Але варта заўважыць, што ў іншых кампаніях, куды я альбо не прайшоў, альбо спадабаўся, але адмовіўся ад іх оферу, была такая ж карціна: шматступеньчатыя інтэрв’ю з доўгім чаканнем фідбэку. Я мяркую, гэта можна звязаць у тым ліку з вялікім патокам кандыдатаў і жаданнем кампаній не прамахнуцца з кандыдатам у крызісны час.

Тры месяцы

Амерыканская кампанія, офiс у Польшчы

«У параўнаннi з мiнулым годам рынак значна палепшыўся, як мінімум для мяне»

У мяне працэс рэкрутынгу пачаўся ад красавіка — а першы працоўны дзень быў у ліпені: тры месяцы амаль. 

Кампанiя — амерыканская, я — мід/сеньёр у сеткавых тэхналогіях. Працу шукаў хутка, бо не заладзілася з выпрабавальным тэрмінам на першым месцы ў Польшчы (а тую працу я шукаў ажно 6 месяцаў). Трэба было падавацца на побыт, а выпрабавальны тэрмiн скончыўся за тры дні да падачы. 

Шукаючы новую працу, я зрабіў прыблізна 20 аплікацый, адкрыў недзе 5 пайплайнаў — астатнія або ігнаравалі, або адмаўляліся адразу. Але ж у параўнаннi з мiнулым годам рынак значна палепшыўся, як мінімум для мяне (можа, пасля кавіду людзі вяртаюцца ў офісы, і працы з сеткамі стала больш): тады было 75 аплікацый, прыблізна тыя ж самыя 5 пайплайнаў, і адзін офер, а тут — ажно тры оферы.

У сваёй кампанii я прайшоў скрынінг, тэхнічнае iнтэрв’ю і потым чакаў тры тыдні наступнага этапу, бо яны да яго не пераходзілі, пакуль усе кандыдаты не скончаць папярэдняга этапу. Затым яны вярнуліся да мяне адразу з оферам.

Я абраў іх таму, што зацікавіла праца з прамысловым абсталяваннем. Яшчэ яны зрабілі бэкграўнд чэк, што мае сведчыць пра сур’ёзнасць у адносінах да персаналу.

Ад прыняцця оферу прайшло паўтара месяца, бо за два тыдні яны не паспявалі зрабіць неабходныя прыгатаванні са свайго боку (анбордзінг у іх толькі на пачатку месяца). 

Трэба дадаць: пакуль я праходзіў бэкграўнд у маёй кампанii, яшчэ адная паспела правесці ўсё інтэрв’ю і выдаць офер, калі я дакладна яго прыму, бо пытанне маёй легалізацыi хвалявала ўсіх.  

Германія

Паўтара месяца

Швейцарская кампанія, офіс у Берліне

«5 раўндаў інтэрв’ю з рознымі сябрамі каманды + дадатковыя»

— Я — інжынер-праграміст, мой узровень паміж junior+ і middle-: у мяне ўсяго 2 гады досведу камерцыйнай распрацоўкі. 4 месяцы шукаў працу ў Еўропе, у прыватнасці ў Германіі — праз Blue Card. Офер атрымаў праз 1,5 месяца сумоўяў у буйной швейцарскай кампаніі са сваім брэндам і офісам распрацоўкі ў Берліне. 

Мне давялося прайсці 5 раўндаў інтэрв’ю з рознымі сябрамі каманды + дадатковыя — каб абмеркаваць офер. Выглядала гэта так:

  • 22 мая: адказ ад рэкруцёра і рэзерваванне Screening call; 
  • 7 чэрвеня: Screening call з рэкруцёрам на 30 хвілін;
  • 8 чэрвеня: інтэрв’ю з Head of Engineering / Hiring Manager на 45 хвілін;
  • 21 чэрвеня: Technical interview / Online coding session з двума інжынерамі-праграмістамі на 90 хвілін;
  • 26 чэрвеня: Catch up call з рэкруцёрам, каб даведацца, як я пачуваюся, і даць фідбэк пасля тэхнічнага інтэрв’ю — на 15 хвілін;
  • 27 чэрвеня: інтэрв’ю з двума інжынерамі беспасярэдне з маёй каманды на 45 хвілін;
  • 27 чэрвеня: інтэрв’ю з двума прадуктовымі менеджарамі — Cultural Fit / Behaviour Interview на 45 хвілін;
  • 30 чэрвеня: Catch up з рэкруцёрам пра тое, што каманда хоча мяне наняць — на 15 хвілін;
  • 6 ліпеня: абмеркаванне оферу з рэкруцёрам і, уласна, — сам офер, гэта таксама заняло 15 хвілін;
  • 7 ліпеня: падпісанне кантракта і адкрыццё кейса пра змену працадаўцы ў першыя два гады з Blue Card.

Практычна пасля кожнай пройдзенай стадыі рэкруцёр запытваў у мяне фідбэк, я адчуваў, што пра мяне клапоцяцца, наступны крок заўсёды агаворваюць і імкнуцца прызначыць інтэрв’ю як мага хутчэй. 

Варта яшчэ сказаць, што офер абмяркоўвалі нядоўга: на пачатку сумоўя мяне спыталі пра salary range, я пазначыў 58-65К грос/брута на год, але ў выніку мне прапанавалі 72К. Плюс бенефіты: доступ да адукацыйнай платформы кампаніі, каб праходзіць курсы і атрымліваць новыя веды, пакрыццё выдаткаў на вывучэнне нямецкай мовы на паўгода, гібрыдны рэжым працы — у офісе або дома, кампенсацыя выдаткаў на заняткі спортам, тэхніка Apple для працы, брэндавыя рэчы кампаніі бясплатна або са зніжкай або мабільны тэлефон у падарунак.

Літва

1,5 года 

Літоўская ІТ-кампанія

«Пагагаталі з сітуацыі»

— Маё працаўладкаванне ў літоўскую кампанію ад першага кантакту да кантракта заняло 1,5 года.

Было так: мой працадаўца вырашыў спыніць прасоўваць на беларускім рынку фрэймворк, з якім я працаваў, — і я стаў шукаць працу «непадалёк». Так прайшоў першае сумоўе з эйчаркай, якая займалася падборам кадраў для адной літоўскай кампаніі, а пасля — з C-level, і, як выявілася, мы добра знаёмыя. 

Пасля сумоўя я мусіў атрымаць адказ ад эйчаркі на працягу двух месяцаў, але тая знікла з радараў. Я сваіх знаёмых не турбаваў, знайшоў працу ў Беларусі як PM, хоць і не зусім па профілі — прыйшлося мець дачыненне з іншым фрэймворкам па аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў. 

І тут праз 8 месяцаў да мяне пастукалася іншая эйчарка — ад той жа кампаніі.

Пасля папярэдняга інтэрв’ю яна прызначыла сумоўе з C-level — і зноў тыя ж людзі. Мы пагагаталі над сітуацыяй. Я сказаў, што таго разу фідбэку не атрымаў. Яны адказалі, што яшчэ ў пошуку кандыдата. Развіталіся. І зноў 8 месяцаў цішыні.

І раптам праз 1,5 года ад першага кантакту на гарызонце паўстала першая эйчарка: кампанія гатовая прапанаваць офер з рэлакацыяй!

Я вырашыў асабіста пераканацца — звязаўся з іхнім кіраўніцтвам, тыя ўсё пацвердзілі. За 28 дзён я атрымаў дазвол на жыхарства. А ў дзень падачы дакументаў у Migris мы ўклалі кантракт. 

За 1,5 года, пакуль кампанія прымала рашэнне, я паспеў скончыць 2 праекты ў Беларусі як PM, адкрыць ІП і ў гэтым статусе папрацаваць у тым ліку з гэтай жа кампаніяй.

Наогул я заўважыў, што ў літоўскіх кампаніях без замежнай прысутнасці (капітал/заснавальнікі/кіраўнікі) усе працэсы ідуць мерна, нетаропка, дый супрацоўнікі ў цэлым расслабленыя — за некаторым выключэннем. У 17:30 офіс проста вымірае, а аддаленыя працаўнікі становяцца недаступныя. Любыя таскі пасля 17:30 трэба ўзгадняць ледзь не за тыдзень персанальна з супрацоўнікам і кліентам і шукаць агульныя даты.

Грузія

«Мне казалі: так доўга, бо кампанія купляе іншую і перабудоўвае працэсы»

2,5 месяцы — адмова

Амерыканская кампанія, аддаленая праца з Грузіі

— Знаёмыя запрасілі на ўжо адкрытую пазіцыю дызайнера. Кампанія з ЗША, працуюць аддалена. Чаканне акна пад сумоўе заняло тыдзень — інтэрв’ю прайшло добра. Затым былі тыдні два чакання, і, бадай з ветлівасці, на сумоўе запрасіў лід. Паразмаўлялі — ён абяцаў падрыхтаваць офер. 

Далей былі яшчэ тыдні два-тры без адказу. Мне казалі: так доўга, бо кампанія купляе новы прадукт (іншую кампанію) і перабудоўвае планы і працэсы — ну так, усё лагічна. А дзесьці праз 2,5 месяцы прыйшла адмова — найманне закрылі цалкам.

Кажуць, яшчэ праз пару месяцаў кампанія ледзь не патанула праз тое, што набыла свайго канкурэнта, — з праекта, на які мяне хайрылі, скарацілі амаль усіх. 

Што да мяне: пасля першага інтэрв’ю ў тую кампанію я не працягнуў кантракта з адным з кліентаў, за зіму ўзяў 3 кароткатэрміновыя праекты з горшым рэйтам, аднак моцна прапампаваў скілы — датуль я рэдка працаваў над адным прадуктам менш за год. А ўвесну хутка ўладкаваўся на фултайм «па знаёмстве».

У Беларусі таксама бывае доўга?

З намі звязаліся два спецыялісты, якія лічаць, што выдаткавалі занадта шмат часу на спробу ўладкавацца ў беларускую кампанію.

Але абодва кейсы падаюцца не занадта тыповымі: Mediacube адмовіў праз паўтара месяца (кандыдату прыйшлося б пераразмяркоўвацца з іншай кампаніі), а Aston — праз тры тыдні, бо «заказчык закрыў вакансію».

Абедзве гісторыі падрабязна

«Праз 1,5 месяца вывучэння мяне пад мікраскопам зачапіліся за размеркаванне як нагоду для адмовы»

— Улетку 2022 года ўпершыню сумовіўся ў Mediacube на web-аналітыка на запрашэнне рэкруцёра. Тады я быў яшчэ джуном — але вакансія і была складзеная для джуна. Прайшоў 2 этапы інтэрв’ю, аднак па выніках не атрымаў ніякага фідбэку — і вырашыў не пушыць рэкруцёра, прыняў маўчанне за адмову.

На пачатку лютага зноў атрымаў запрашэнне разгледзець тую ж самую вакансію — ад таго ж рэкруцёра. Падумаў: «лёс», — і вырашыў зноў паспрабаваць. Мне далі тэставае, якое я выслаў у абумоўлены дэдлайн. Праз 5 дзён атрымаў фідбэк — выкананне пахвалілі, папрасілі толькі трохі дапоўніць адказамі яшчэ на некалькі пытанняў, каб канчаткова пераканацца, што ў нас «мэтч».

Я выканаў і гэтае заданне, і праз пару дзён мяне нарэшце запрасілі на інтэрв’ю. Фідбэк па інтэрв’ю абяцалі выслаць на працягу тыдня — але так і не далі яго. Я спытаў у рэкруцёра, у чым рэч. Той адказаў, што мяне разглядаюць як паспяховага кандыдата, але кампанію бянтэжыць, што ў выпадку наймання мяне прыйдзецца пераразмяркоўваць да сябе (мне заставалася адпрацаваць па размеркаванні пасля ВНУ больш за год). 

Абяцалі хутка даць канчатковы фідбэк. Але прайшло некалькі дзён, потым тыдзень — і нічога. Ужо ведаючы, як бывае ў гэтай кампаніі, я вырашыў, што такім чынам яны выказалі адмову. І вось жа цуд, праз 2 тыдні прыходзіць адказ — мяне прасілі стэлефанавацца з імі, каб абмеркаваць пераразмеркаванне.

Мы стэлефанаваліся з рэкруцёрам у той жа дзень, пасля чаго ён напісаў, што ўсё выдатна — і мяне запрашаюць на фінальнае інтэрв’ю з тэхлідам.

Ужо трохі торгалася вока ад усяго працэсу, але было выдаткавана занадта шмат часу на гэтую кампанію і проста паслаць усё было шкада. Яшчэ праз пару дзён я прайшоў інтэрв’ю з тэхлідам. Як думаеце, ці атрымаў я фідбэк па ім? Правільны адказ: яго давялося «выбіваць» з рэкруцёра чарговы раз. 

А яшчэ праз 5 дзён, ужо ў другой палове сакавіка, рэкруцёр напісаў, што я ўсім вельмі спадабаўся і мяне б узялі, калі б не… размеркаванне. Тут мяне бамбанула, бо на кожным этапе камунікацыі з рэкруцёрам мы прагаворвалі гэты момант — і праз 1,5 месяца вывучэння мяне пад мікраскопам у кампаніі ўсё роўна зачапіліся за яго як падставу для адмовы. Для сябе я высновы зрабіў.

«На трэцім тыдні чакання паведамілі, што заказчык закрыў вакансію»

— Праходзіў сумоўі ў Aston — у іх вельмі працяглы працэс наймання, як мне здаецца. Прайшоў унутранае сумоўе і ацэньванне: у іх нестандартныя ўзроўні сеньёрнасці з дадатковымі падузроўнямі для кожнага грэйду — мяне ацанілі як мідла 2 ўзроўню. І адправіліся шукаць мне праект.

Затым было некалькі сазвонаў з менеджарамі розных праектаў — і мне зрабілі папярэдні офер, пачалі рыхтаваць да сумоўя з заказчыкам. На гэты момант нашая камунікацыя працягвалася ўжо больш за тыдзень. Перад сумоўем з заказчыкам прапанавалі правесці так званыя тэхпрагоны. 

Пасля другога прагону сказалі чакаць слот ад заказчыка — і сышлі ў доўгае маўчанне. Пры канцы гісторыі, на трэцім тыдні чакання, мне паведамілі, што заказчык закрыў вакансію, я так не дачакаўся запаветнага сумоўя.

СЕО рэкрутынгавага агенцтва: «Гэта рынак працадаўцы»

Спыталі ў заснавальніцы і CEO міжнароднага рэкрутынгавага агенцтва Lucky Hunter Таццяны Мельнічук, які перыяд працаўладкавання ў кампанію — гэта нармальна, а які — не. І што гэта кажа пра рынак. 

Які перыяд працаўладкавання ў кампанію — яшчэ акей, а які — ужо занадта доўга?

Пры ўладкаванні ў замежную кампанію варта назапасіцца цярпеннем, бо працэсы сапраўды будуць даўжэйшымі, ніж прынята ў рускамоўных краінах. Пры гэтым занадта доўгіх тэрмінаў няма, усё індывідуальна, залежыць ад узроўню спецыяліста, колькасці этапаў, прынятых у кампаніі, і, вядома, ад самой пазіцыі. 

Напрыклад, калі казаць пра C-level пазіцыі, то працаўладкаванне можа доўжыцца да паўгода, а то і больш. Мой сябар з Бельгіі проста цяпер праходзіць этапы ў брытанскую кампанію — і на дадзены момант працэс ідзе ўжо 9 месяцаў, і гэта ўсё яшчэ нармальны тэрмін. 

Калі казаць пра шараговую ІТ-пазіцыю, то мінімальны тэрмін падбору ў гэтым выпадку — 3 месяцы, калі за гэты час спецыялісту атрымліваецца атрымаць офер, то можна лічыць гэта шанцункам.

У сярэднім працэс наймання ў замежную кампанію доўжыцца каля 4 месяцаў.

Якія кампаніі могуць сабе дазволіць доўгі працэс, а якія — не?

Доўгі працэс падбору могуць дазволіць сабе ўсе замежныя кампаніі, якія не маюць рускамоўных каранёў. Больш за тое, неістотна, ці кампанія ёсць стартапам, ці буйной ІТ-кампаніяй, доўгія (у нашых рэаліях) працэсы распаўсюджаныя ўсюды. 

Цікава, што часцяком у буйную кампанію атрымліваецца ўладкавацца трохі хутчэй з прычыны адбудаваных працэсаў. Напрыклад, у майго знаёмага быў кейс працаўладкавання ў TikTok за два месяцы — і гэта вельмі хутка. 

Хіба тут няма рызык для самой кампаніі? Можна памеркаваць, што ўсе моцныя кандыдаты знойдуць працу раней — у іншых месцах.

У адрозненне ад рускамоўнага рынку ІТ замежны рынак — рынак працадаўцы. Замежныя кампаніі не прывыклі да такога тэмпу наймання; менеджары, якія наймаюць, спакойна закладваюць 3-4 месяцы на пошук спецыяліста. 

Акрамя таго, за мяжой прынята прапісваць у дамове адпрацоўку супрацоўніка не 14 дзён, як, напрыклад, на рускамоўным рынку, а столькі, колькі запытае кампанія ў дамове, гэта можа быць і два, і тры месяцы, так што месца рэдка «пустуе».

Атрымліваецца, у працэс пошуку новага супрацоўніка якраз закладзены час адпрацоўкі таго, хто сыходзіць. У цэлым уся сістэма пабудаваная так, што «прастояў» не сустракаецца, і калі б гэтая сістэма не працавала, то яе б не існавала. 

Вядома, калі трапляецца «зорны» кандыдат, то кампанія можа пасунуць працэсы. Але трэба разумець, што кандыдатаў, дзеля якіх ахвяруюць працэсамі, што ўстаяліся, сапраўды мала. 

Калі гэта норма, чаму рэлаканты адзначаюць павольныя працэсы працаўладкавання на новых рынках і настальгуюць за беларускімі спецыялістамі наймання?

Прычына можа быць у тым, што кандыдаты з рускамоўнага рынку прывыклі да сваёй крайняй запатрабаванасці на рынку і асаблівага стаўлення з боку рэкруцёраў і HR-спецыялістаў. Такая магутная культура камунікацыі ў сферы HR на дадзены момант выбудаваная толькі ў рускамоўных краінах.  

Эйчары з замежных кампаній часцяком «гасцююць» кандыдатаў, могуць не даваць фідбэку, не будуць вырашаць тэрміновыя пытанні ў непрацоўны час і ў цэлым могуць перастаць выходзіць на сувязь з цалкам розных прычын. 

Вядома, такая змена ў камунікацыях у адмоўны для кандыдатаў бок можа адбіцца на спецыялістах.

Аднак не варта забываць пра тое, што еўрапейскі (да якога залічваецца і польскі) рынак — рынак працадаўцы. ІТ-спецыялісты такія ж паводле запатрабаванасці і каштоўнасці, як і ўмоўныя сантэхнікі.

Ці ёсць нейкія маячкі ў рэкрутынгавых працэсах, якія паказваюць на тое, што з гэтай кампаніяй лепш спраў не мець?

Спецыяльных маячкоў насамрэч няма; усё, што трэба — глядзець водгукі пра кампанію і прапускаць гэтыя водгукі праз прызму таго, хто гэтыя водгукі пакідае. Трэба разумець, што часцяком водгукі пішуць пакрыўджаныя кандыдаты, якія правалілі этапы або не атрымалі таго, што хацелі ад камунікацыі з кампаніяй. Але гэта далёка не заўсёды кажа пра тое, што гэтая кампанія — дрэннае месца працы. Важна прапускаць водгукі праз прызму «адэкватнасці». 

Ну і, вядома, калі кандыдат уладкоўваецца ў стартап, варта ўдакладніць, на які перыяд у кампаніі разлічаныя інвестыцыі, і калі плануецца паказаць першы вынік інвестару — і, адштурхоўваючыся ад гэтай інфармацыі, рабіць высновы. І, мабыць, варта насцярожана ставіцца да NFT- і Blockchain-стартапаў.


А як доўга прыйшлося чакаць вам, пакуль працадаўца аформіў з вамі працоўныя адносіны — пішыце ў каментарах.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Сумоўі робяцца даўжэйшымі. Гэта дрэнна не толькі для суіскальнікаў але для саміх кампаній
Сумоўі робяцца даўжэйшымі. Гэта дрэнна не толькі для суіскальнікаў, але для саміх кампаній
Па тэме
Сумоўі робяцца даўжэйшымі. Гэта дрэнна не толькі для суіскальнікаў, але для саміх кампаній
Как каруселят вайтишников: одного 5 месяцев другого 6 часов. Результат одинаковый
Как каруселят вайтишников: одного 5 месяцев, другого 6 часов. Результат одинаковый
По теме
Как каруселят вайтишников: одного 5 месяцев, другого 6 часов. Результат одинаковый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-4

Стоило бы ехать заграницу и искать работу в 2021 в пик, а не в кризис

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-7

чтоб потом оказаться на улице?

3

или под мостом воробья доедать, избитым прислужниками Дуды

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
4

5 этапов на джуна только в Германии возможно.

7

--> ИT-специалисты такие же по востребованности и ценности, как и условные сантехники.

Тупость прёт через край

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 ліпеня 2023, 20:26

1

Ну, про всю Европу сложно так говорить, но в Германии у меня было такое ощущение. Но там не только айтишники как сантехники +/-; там все как сантехники, кроме владельцев капитала. Пресловутый социализм с человеческим лицом.

Только такая формулировка уничижительная, причём унижает сразу всех, в т.ч. сантехников. Надо просто по-другому переформулировать, возможно HR-специалист сделает это по мере восстановления рынка, сейчас будто бы отыгрывается за прошлое (вон внизу классно написали "покайтесь!").

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 ліпеня 2023, 12:01

meinfreim
meinfreim Ротабот в IT-Рота
0

нет, не прёт - поскольку выезд сантехника, который работает как ИП, в Берлине обойдётся от 100 евро (осмотр, диагностика) да и найти специалиста непросто - это прямая инфа от владельцев одного из небольших отелей на Виттенбергплатц, которые по забавной случайности оказались нашими соочественниками, уехавшими за длинной маркой ещё в 96 году

11

Кто угодно: осознанно подаётся на вакансию с гарантировано сложным наймом вместо мелких контор нанимающих за 2 собеса.
HRs: Покайтесь!, наступил рынок работодателя!

9

Всегда это поражало- люди частенько идут в контору мирового уровня, на зарплату выше рынка, и удивляются что собесы сложные и долгие. Хоспаде, в любую галеру за пару недель оформят, правда не на такие деньги.

-1

Пятёрка мелких контор где я работал оказались на мировом уровне после acquisition/exit ) Размер не главное!

В моменте не понятно галера это без процессов или заведённый на успех стартап (

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 ліпеня 2023, 23:13

5

Галера, это не стартап :) Галера, или аутсорс галера, это компания продающая разработчиков в другие компании, своего продукта там нет. Собственно, большая часть IT в РБ, это галеры. А название такое, потому что там обычно все однообразно и текуче, как у гребцов.

-1

Еще обычно в таких конторах опенспейс и столы стоят в ряд, и сидящие разрабы напоминают гребцов

-2

КБ "ЛЁС" в Барани набирает специалистов на хорошие деньги в районе, и требования к кандидатам относительно простые - не пьет, нет судимости, может на компьютере программу набрать

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

Anonymous
Anonymous
12

«гостят» кандидатов

Ох уж этот рунглиш! Пишите уж сразу ghosting, меньше непоняток будет. Ибо гостить в русском имеет другое значение.

-1

для ненативных спикеров можно понять и простить. наш английский для британцев не менее странно звучит. да и у ожегова в словаре я не нашла ни "паттернов" ни "синглтонов"

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 ліпеня 2023, 01:30

1

у тебя вообще нет родины,твоя Родина это методички которыми тебе прополоскали твое Серое вещество.

0

Оно у него не серое а цвета детской неожиданности.

4

Мне понравился парень, которого взяли в
Швейцарскую компанию, офис в Берлине.

"инженер-программист, мой уровень между junior+ и middle-: у меня всего 2 года опыта коммерческой разработки."
"В итоге мне предложили 72К. Плюс бенефиты"

Сравните с теми что релацируются в Польшу с галерами.

-1

сколько той Швейцарии? по размеру как минская область. Кому там столько программистов надо, лучше быть там где пригодился и родил. Лучше троих, за трех льгот больше.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

-2

Да, Вивикин, тебе столько не предложат. У тебя с этим джуном разные весовые категории

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 ліпеня 2023, 08:00

-3

Опять ты выскочил из подворотни.
Конечно в твои 50 + ничего лучше твоей галеры тебе и не светит.

А я уже давно не джун. И поработал и в Северной Америке, и в Германии. Ессно не на зарплате джуна.

Не нервничай так сильно.

-1

Да я и не нервничаю. Это тебе твоя фантазия рисует нервы.
В Германии и я поработал. И что?
Что сказать то хотел, не Джун? Что не можешь больше этого Джуна заработать?
Ну так ты сам себе очертил рамки. 45+ и капец. Дотируемый газ на отопление. И скучное увядание с рассуждениями как хорошо бы куда то поехать, но попу оторвать лень. Ибо просто никому не нужен.

-3

"В Германии и я поработал"
Где, в какой компании?

-1

От своей галеры на заказчика.
Будешь ныть, что ты напрямую работал?
Так это выйдет, что мне платили и зарплату, и командировочные, и ещё моя галера с этого имела. А ты не смог продать себя дорого немецкой галере. Да и через какое то время не смог тянуть немецкий уровень жизни и сбежал.

0

Можно ещё поныть, что это галера меня туда чуть ли не силой послала. Но на самом деле выглядит это так. Я был нужен заказчику онсайд до такой степени, что он готов был оплачивать мне ВСЕ. Жилье, питание, проезд, отдых....

0

скорее он не уверен в своих знаниях что указал такой уровень, а работодатель оценил его выше
ну а по зп - это 6к в мес брутто, миддлу+ вполне реально найти такое и в Польше, учитывая налоги в Германии, будет чуть больше 3к, ну и отнимаем аренду жилья в Берлине, получается не оч вкусно

с 6к в польше останется около 5к по b2b/инкубатору
ну такую зп найти в галерах нужно постараться, но в целом рынок в польше глобальный, и вполне хватает вариантов в подобные компании по b2b, на кармане остается существенно выше

1

Вивикин умеет только рассуждать.

0

Этот парень джун с двумя годами of experince. Это совсем не миддде +.

Джун с двумя годами of experience на галерах в Польше не получит больше 2 К. А это совсем не 6 К как у этого парня в Германии.
Да и инкубатор с его низкими налогами имеет совсем не такой статус как стабильная работа по UoP для получения кредитов (ипотеки), медицинского и социального обслуживания. А там 35% разница между з/ брутто и нетто.

У парня ещё и такие бенефиты:

доступ к образовательной платформе компании, чтобы проходить курсы и получать новые знания, покрытие расходов на изучение немецкого языка на полгода, гибридный режим работы — в офисе или дома, компансация расходов на занятия спортом, техника Apple для работы, брендовые вещи компании бесплатно или со скидкой или мобильный телефон в подарок.

Так что будем и дальше сравнивать Польшу с Германией?

1

доступ к образовательной платформе компании, чтобы проходить курсы и получать новые знания, покрытие расходов на изучение немецкого языка на полгода, гибридный режим работы — в офисе или дома, компансация расходов на занятия спортом, техника

Так это же ЕПАМ с его бенефитами 😭

0

Так что будем и дальше сравнивать Польшу с Германией?

А давай. Какой процент джунов в Германии получает 6К в месяц.

0

Польша, 3-4 года опыта, должность синьор. 4к $ чистыми выходит на руки, после налогов, UoP. Не epam, luxoft и прочее. Поиск 2-3 месяца.

2

Эммм, а где айти-рота? В состоянии "после вчерашнего" что ли? Такой же годный стартовый материал для отработки по методичке...

meinfreim
meinfreim Ротабот в IT-Рота
6

видишь, ребята спокойно могут себе позволить отдохнуть, никуда не спешить. Им ведь не нужно как белка в колесе 24/7 крутиться и жилы рвать, чтобы оплачивать ипотеку за 20-иметровую кавалерку где-нибудь на Праге-Поуноц, им государство само выделит квартиру, бесплатно, наградит премией - отчего бы и не отдохнуть, пока ты прославляешь польский рай, копаясь сегодня в лидле среди колбасных отрезков, которые завтра уйдут в утиль как просрочка

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

Ли плакать?
Вы продактом устроиться попробуйте)
От вас ожидается что вы разберетесь в бизнесе, юнит экономике, напишите план по привлечению пользователей и развитию бизнеса.
Это занимает несколько недель или месяцев...

2

в Белоруссии вообще с этим нет проблем. крепкого продакта назначат на любое предприятие щиток отечественный для мотоцикла развивать

0

китайцы тебе только щитки развивать позволят.

0

мнение - медленный процесс рекрутинга определяет стоимость поиска и привлечения специалиста, если у компании свой штат ХР - это одно, если компания обращается к хидхантерам - это другое.