Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

5 рэчаў, якія распрацоўшчыкам не падабаюцца ў сумоўях

HackerRank апытаў распрацоўшчыкаў і склаў спіс змен, якія рэспандэнты хацелі б бачыць у працэсе тэхнічных інтэрв’ю. Усяго даследчыкі прапанавалі аўдыторыі 10 пытанняў і сабралі больш за 81 тысячу адказаў. Апытанні ладзіліся ў LinkedIn пры канцы 2022 года.

2 каментарыя

Як высветлілася, 75% распрацоўшчыкаў незадаволеныя тым, у якой форме праводзяцца тэхнічныя сумоўі цяпер.

У іншым апытанні 34% рэспандэнтаў сказалі, што на іх рашэнне прымаць офер або не ўплывала якасць пытанняў. Яшчэ для 26% вырашальным фактарам стала ўражанне ад працэсу.

У выніку апытанняў даследчыкі вылучылі пяць спосабаў палепшыць тэхнічныя сумоўі.

1. Зрабіць карацейшымі

92% распрацоўшчыкаў лічаць, што тэхнічныя сумоўі мусяць доўжыцца не больш за гадзіну: з іх палова прагаласавала за 30 хвілін, палова — за 1 гадзіну.

2. Пытанні маюць быць па сутнасці…

65% распрацоўшчыкаў хацелі б, каб пытанні не былі адарваныя ад жыцця.

3. …і адпавядаць пасадзе

54% распрацоўшчыкаў назвалі самай непрыемнай часткай сумоўя занадта высокую складанасць пытанняў. На пытанне наконт працягласці падрыхтоўкі да інтэрв’ю 41% адказаў, што марнуе некалькі тыдняў, яшчэ 22% дастаткова некалькіх дзён.

4. Тлумачыць, як будзе праходзіць працэс

40% распрацоўшчыкаў кажуць, што першае, на што яны звяртаюць увагу ў працэсе сумоўя, гэта тое, як працадаўца загадзя даносіць інфармацыю пра яго.

5. Выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі

Даследчыкі адзначаюць, што інструменты, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні гутарак,  маюць дэманстраваць высокі ўзровень інавацыйнасці кампаніі. Напрыклад, можна выкарыстоўваць IDE для сумеснага анлайн-праграмавання замест дэманстрацыі экрана або тэкставых рэдактараў.

$150 в час. Столько стоит подставной кандидат для прохождения собеседований
$150 в час. Столько стоит подставной кандидат для прохождения собеседований
По теме
$150 в час. Столько стоит подставной кандидат для прохождения собеседований
Рэкруцёры Amazon пераключыліся з пошуку кандыдатаў на пошук працы. Нават калі іх яшчэ не звольнілі
Рэкруцёры Amazon пераключыліся з пошуку кандыдатаў на пошук працы. Нават калі іх яшчэ не звольнілі
Па тэме
Рэкруцёры Amazon пераключыліся з пошуку кандыдатаў на пошук працы. Нават калі іх яшчэ не звольнілі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
2

Когда интервьюер - тех директор, менеджер или СЕО, и долго (более 60 секунд) рассказывает о своих прошлых заслугах и достижениях, какой он крутой.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

и долго (более 60 секунд)

Не все такие скорострелы :)))

Есть такая категория людей: им не нравится руководство без опыта и с опытом тоже не нравится - комплексы :)