Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Рэкруцёры Amazon пераключыліся з пошуку кандыдатаў на пошук працы. Нават калі іх яшчэ не звольнілі

На тле звальненняў у ІТ, фінансах ды іншых галінах некаторыя эйчары лічаць за лепшае не чакаць, пакуль гэта здарыцца з імі таксама, а шукаць новую працу, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый
Рэкруцёры Amazon пераключыліся з пошуку кандыдатаў на пошук працы. Нават калі іх яшчэ не звольнілі

На тле звальненняў у ІТ, фінансах ды іншых галінах некаторыя эйчары лічаць за лепшае не чакаць, пакуль гэта здарыцца з імі таксама, а шукаць новую працу, піша Bloomberg.

Так званая «кар’ерная падстрахоўка» — калі чалавек усё яшчэ працуе на поўную стаўку, але шукае запасны варыянт, асабліва калі скарачэнні непазбежныя — звычайна не афішуецца.

Але некаторыя супрацоўнікі Amazon лічаць, што саромецца няма чаго — яны адкрыта заяўляюць, што «адкрытыя для прапаноў» і прымацоўваюць адпаведны тэг. Што, натуральна, бачаць усе, уключна з іх цяперашнімі начальнікамі — і начальнікамі іх начальнікаў. Функцыя #OpenToWork з’явілася ў LinkedIn у 2020 годзе, калі пачалася пандэмія і галіну захліснула хваля звальненняў.

Прыкладам, так паступіла адная з каардынатарак па рэкрутынгу ў Amazon Кайла Лук. Яна кажа, што вельмі занепакоілася пасля анонсу масавых скарачэнняў у лістападзе. Дзяўчына кажа, што хацела б застацца ў кампаніі, але хоча быць гатовай на выпадак, калі яе каманду таксама скароцяць, і рассылае рэзюмэ.

NYT: ИТ-рекрутерам стало сложно найти работу
NYT: ИТ-рекрутерам стало сложно найти работу
По теме
NYT: ИТ-рекрутерам стало сложно найти работу

Першапачаткова тэхнагігант збіраўся паменшыць штат на 10 тысяч чалавек. На пачатку студзеня гендырэктар Amazon Эндзі Джэсі паведаміў, што «пад нож» — з цяжкім сэрцам — адправяць амаль удвая больш, 18 тысяч. Паводле слоў Лук, пасля гэтага пачуццё палягчэння, што яна перажыла першапачатковы раўнд звальненняў, імгненна знікла, і яна вырашыла дзейнічаць на апярэджанне. З улікам нявызначанасці, якая пастаянна лунала ў кампаніі, — яе менеджары ведаюць пра будучыя скарачэнні не больш за яе саму, — рэкруцёрка лічыць, што няма нічога дрэннага ў тым, каб паклапаціцца пра сябе.

Перад Лук гэты ж тэг у LinkedIn запосціла адная з яе менеджарак. Гэта было сігналам, што нават калі яе бос не ўпэўнены ў сваёй будучыні, то ёй лепш пайсці следам. Да гэтага зрабіць гэта было боязна — Лук працуе ў кампаніі не так даўно і яе маглі абвінаваціць у нелаяльнасці, то-бок павысілася б рызыка патрапіць пад скарачэнне.

Зрэшты, некаторыя кар’ерныя коўчы ставяцца да такіх публікацый адмоўна. Паводле іх слоў, у кампаніі з 1,5 млн супрацоўнікаў надзвычай высокая цякучасць кадраў, а ў рэкруцёраў — маса працы, прычым вельмі напружанай. Часам трэба закрываць вельмі вузкаспецыялізаваныя пазіцыі, якія патрабуюць дбайных пошукаў і сумоўяў.

Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Па тэме
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек

Акрамя таго, многія рэкруцёры, як Лук, толькі пачынаюць кар’еру і атрымліваюць не такія вялікія заробкі, асабліва ў параўнанні з тымі інжынерамі, якіх яны падбіраюць для кампаніі. Пасля ўсіх неабходных выплат, накшталт арэнды жытла, грошай на жыццё застаецца трохі, праз што застацца без працы яшчэ страшней.

Bloomberg знайшоў яшчэ каля дзясятка пастоў пра пошук працы ад дзейных працаўнікоў Amazon. Падобныя паведамленні ад іх былі заўважаныя яшчэ ў снежні.

Рассылаць супрацоўнікам паведамленні з навіной пра тое, што яны звольненыя, Amazon пачне на гэтым тыдні. І Лук гэтага вельмі чакае, бо тады з’явіцца разуменне, што рабіць далей.

10 найгоршых прафесій для ўваходу ў ІТ
10 найгоршых прафесій для ўваходу ў ІТ
Па тэме
10 найгоршых прафесій для ўваходу ў ІТ
Па Amazon гуляюць жарты і чуткі пра вяртанне Безаса на пасаду гендырэктара
Па Amazon гуляюць жарты і чуткі пра вяртанне Безаса на пасаду гендырэктара
Па тэме
Па Amazon гуляюць жарты і чуткі пра вяртанне Безаса на пасаду гендырэктара

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.