Не працаваць у 50+ і нават 30+. Як айцішнікі плануюць пасіўны прыбытак

У лінкедзіне абмяркоўваюць, ці ёсць праца ў 50+. Некаторыя ўпэўненыя: у гэтым веку яны ўжо завяжуць з кодам і будуць жыць на ашчаджанні. 

Мы спыталіся ў чытачоў, якія планы на 50+. Адгукнуліся двое: аднаму 20+ і ён упэўнены, што ўжо да трыццаці завяжа з працай і будзе жыць на рэнту ад здачы нерухомасці ў арэнду. А другому 40+ — і, відаць, у 50+ ён працягне працаваць. Хаця планаваў па-іншаму. 

38 каментарыяў

СТО задаў у лінкедзіне пытанне, як бачаць сваю будучыню распрацоўшчыкі ў 50+. Свой шлях ён вызначыў у каментарах: у 50 будзе кансультаваць/ментарыць, а жыць — на пасіўны прыбытак, якім пастараецца забяспечыць сябе загадзя. 

Многім карыстальнікам гэты шлях падабаецца — яны і самі пра нешта такое падумваюць. 

Пры гэтым шмат хто здзіўляецца, чаму і ў 50+ нельга працягнуць працаваць, асабліва калі праца прыносіць задавальненне. І прыводзяць у прыклад сваіх знаёмых — у 60+ і 70+ яны працуюць у буйных кампаніях. 

Кейс 1: дзве працы, тры кватэры ў Батумі і план не працаваць у 30+

Мы спыталіся ў чытачоў, як яны бачаць свае «бесклапотныя 50+». Адзін паведаміў, што плануе «не працаваць ужо пасля 30 гадоў».

— Ужо праз 2 гады працы можна атрымліваць 3-5 тысяч долараў і працаваць на дзвюх працах, выдаткоўваючы на гэта ў сярэднім 5-6 гадзін на дзень, як раблю я, — расказаў распрацоўшчык.

Выдаткі ў мяне не большыя за 10% ад маіх прыбыткаў, а ўсе свабодныя грошы я ўкладаю ў нерухомасць. Цяпер у мяне 3 кватэры ў Батумі (чытач пераехаў у Грузію ў лютым 2022 года — заўв. рэд.), у якія ўкладзена больш за 80 тысяч долараў.

Яшчэ 45 тысяч трэба выплаціць. Але тут вельмі добрыя ўмовы па растэрміноўцы: на выплату даецца 2-3 гады, першапачатковы ўнёсак — 20-30%. Улічваючы, што долар мае сваю інфляцыю, то кватэры робяцца яшчэ выгаднейшымі. Аднак ёсць нюансы: забудоўшчыкаў шмат, трэба аналізаваць і браць пад увагу розныя дробязі.

Адная кватэра яшчэ не прыносіць прыбытку — не дабудаваная. Распрацоўшчык купіў яе на этапе катлавана — «і за 7 месяцаў цана на яе ўжо паднялася на 40%». Дзве іншыя ён здае: ад мая да верасня — пасутачна, а ў несезон — у доўгатэрміновую арэнду. 

Айцішнік мае намер і далей укладацца ў нерухомасць, але ўжо ў іншых краінах — для дыверсіфікацыі рызык. У яго плане ёсць толькі адзін нюанс: ён пытае сябе, ці не засумуе, калі кіне працу пасля 30. 

Мы папрасілі чытача падрабязней расказаць пра працу на двух праектах. Ён адзначыў, што гэта «вялікія праекты: на кожным больш за 10 чалавек». 

— Любы можа палічыць дзеля цікавасці, колькі ён выдаткоўвае часу на працу. Працуючы афлайн, я заўважаў: хтосьці чытае навіны, хтосьці ходзіць курыць, хтосьці глядзіць ютуб. Я ж падыходжу да працы ў добрым рэсурсным стане (а для гэтага дастаткова схадзіць на трэніроўку: «працуеш седзячы, адпачываеш стоячы») — і канцэнтруюся толькі на ёй.

Я бачыў шмат разоў, як людзі цягнуць па два праекты ў адной кампаніі. Але яны не атрымліваюць за гэта 7000 долараў (то-бок двойчы па 3500) — звычайна даплаты складаюць да 2000 долараў, а дзесьці іх і зусім няма.

Раней я перапрацоўваў на адным праекце і атрымліваў у разы менш, цяпер працую менш, а атрымліваю больш. Заказчык не заўважыў розніцы. 

Наш суразмоўца таксама супраць таго, каб аддаваць дзвюм працам 16 гадзін на дзень — «гэтага ніхто не ацэніць», адзначае ён. І дадае, што перапрацоўкі ў прынцыпе шкодныя, бо пра працоўныя подзвігі хутка забываюць, а дзе-нідзе пасля патрабуюць той жа «выпрацоўкі» ў далейшым — і даводзіцца зноў перапрацоўваць. 

— Лепш прабавіць час з сям’ёй, з сябрамі, з самім сабой. Калі ты не закрыеш нейкай задачы своечасова, нічога не здарыцца. Галоўнае — развіваць софт скілы, якія дапамогуць паведаміць менеджару/заказчыку і пісьменна абгрунтаваць.

Сакрэт працы на двух праектах, на думку распрацоўшчыка, просты: трэба пастарацца ўладкаваць усё так, каб мітынгі не перасякаліся. 

Кейс 2: офісы ў Мінску (200+ метраў) не запатрабаваныя, а ў 40+ яшчэ падабаецца працаваць

Другому суразмоўцу 43 гады. 

— Пяць гадоў таму здарылася цікавая гісторыя, — расказаў ён. — Неяк CEO, якому на той момант было 63, СТО 48 гадоў, VP 62 гадоў, 35-гадовы Head of Sales і я абмяркоўвалі на мітынгу стратэгію развіцця кампаніі. 

CTO ў агрэсіўнай манеры прасоўваў рызыкоўнейшую і агрэсіўнейшую стратэгію развіцця. Калі ў яго спыталіся, куды ён спяшаецца, ён адказаў: «Што я ідыёт пасля пяцідзесяці працаваць?!» СЕО і VP пераглянуліся, я ледзь стрымаўся, каб не зарагатаць, СТО пачырванеў.

Потым мы абмяркоўвалі планы на пенсію — і ўсе акрамя мяне сказалі, што пасля sucessful exit працаваць больш не будуць, будуць адпачываць. І праз два гады здарыўся exit, і ён быў на 90% sucessful. Але мае суразмоўцы дагэтуль працуюць у розных кампаніях. 

Айцішнік расказаў трохі пра сябе: ён пачынаў распрацоўшчыкам, цяпер — кіраўнік праектаў. У яго таксама былі свайго часу планы забяспечыць сябе пасіўным прыбыткам, таму ён уклаўся ў офісную нерухомасць у Мінску — у яго 200+ метраў, уладкаваных для працы — з аздабленнем і абсталяваннем.

— Разлічваў, што арэндная плата будзе добрым пенсійным дапаможнікам. Але потым быў кавід, потым здарыўся жнівень 2020, потым — зыход ІТ. І ўвогуле найбліжэйшымі гадамі ад гэтага «пасіву» прыбытку дакладна не будзе. 

Чытач дадае, што на біржы не гуляе, а інвестуе ў праекты, на якіх сам працуе — «на іх спадзевы». 

— Асабіста мне падабаецца мая праца, магчыма, да 50 або 60 гадоў баланс work — life зрушыцца ў бок апошняга, але пакуль будзе магчымасць працаваць і гэтая праца будзе на карысць мне, атачэнню і грамадству ў цэлым, я буду працягваць. 50 і 60 — гэта не лядашчая старасць, ды і ў цэлым, я лічу, што друзлеюць хутчэй ад гультайства.


Дзяліцеся сваімі планамі ў каментарах або нашым боце, цікавыя думкі дадамо ў матэрыял.

Пассивный доход для программиста: 4 способа заработать до $2000 в месяц
По теме
Пассивный доход для программиста: 4 способа заработать до $2000 в месяц

Читать на dev.by