У Польшчы жывуць 59 тыс. беларусаў. За тры месяцы візы PBH атрымалі 10 тыс. чалавек
«Цэнтр Беларускай Салідарнасці» апублікаваў статыстыку пра колькасць грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы.
Звесткі дало польскае ўпраўленне ў справах іншаземцаў.
- На 30 верасня 2022 года ў Польшчы пражывала 59 327 грамадзян Беларусі (улічваюцца грамадзяне, якія атрымалі дазвол на жыхарства, ПМЖ, дазвол на доўгатэрміновае пражыванне ў ЕС або міжнародную абарону, уцекачы).
- 29+ тыс. маюць ПМЖ, 24+ тыс. — дазвол на жыхарства.
- З 2019 года беларусы — другая паводле колькасці група замежнікаў у Польшчы пасля ўкраінцаў.
- З 2020 года грамадзяне РБ падалі 10 тыс. заяў на прадастаўленне міжнароднай абароны ў ЕС. Палова з іх — у Польшчы. 99,5% такіх заяў былі адобраныя.
- Часцей за ўсё на дазвол на жыхарства падаваліся ў Мазавецкім ваяводстве (Варшава) — 24 740 заявак, на другім месцы Паморскае ваяводства (Гданьск) — 8415, на трэцім — Падляскае ваяводства (Беласток) з 8216 заяўкамі.
- У перыяд ад 10 жніўня 2020 года да 30 верасня 2022 года МЗС Польшчы выдала 39 709 гуманітарных віз і 53 514 віз па праграме Poland Business Harbour. Гэта значыць, што за тры месяцы (з канца чэрвеня, калі публікавалася апошняя статыстыка) грамадзяне РБ атрымалі больш за 10 тыс віз PBH.
Колькі айцішнікі ў Польшчы губляюць на падзенні злотага і як рэагуюць кампаніі
Колькі айцішнікі ў Польшчы губляюць на падзенні злотага і як рэагуюць кампаніі
Delivery Director у EPAM не змог падоўжыць дазвол на жыхарства пасля сямі гадоў у Польшчы
Delivery Director у EPAM не змог падоўжыць дазвол на жыхарства пасля сямі гадоў у Польшчы
Читать на dev.by