Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

7 метраў камера і ніякага мяса: Дураў распавёў, як сядзеў у французскай турме

Заснавальнік Telegram у новым інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану распавёў пра сваё затрыманне ў Францыі, умовы ўтрымання, абвінавачанні і пазіцыю месэнджара ў пытаннях прыватнасці. Справу супраць сябе Дураў назваў «недарэчнай» і беспрэцэдэнтнай.

5 каментарыяў

24 жніўня 2024 года Паўла Дурава затрымалі ў парыжскім аэрапорце Ле-Буржэ. Праз чатыры дні яго адпусцілі пад заклад у 5 мільёнаў еўра, але абавязалі з’яўляцца ў паліцыю двойчы на тыдзень і забаранілі пакідаць Францыю без дазволу. Папярэднія абвінавачанні ўключаюць саўдзел у распаўсюдзе парнаграфіі з удзелам непаўналетніх, збыт наркотыкаў і махлярства праз платформу Telegram.

Дураў назваў затрыманне шакавальным, падкрэсліўшы, што Telegram імкнецца адпавядаць найвышэйшым стандартам, а Францыя была «найбольш нечаканым месцам для арышту». Яго ўтрымлівалі ў камеры плошчай 7 м² з мігатлівай лямпачкай, тонкім матрацам і без падушкі. Тэлефон адабралі, звязацца атрымалася толькі з памочнікам для пошуку юрыстаў.

«Здаецца, для мяне зрабілі выключэнне ў харчаванні. Вы ж ведаеце, я не ем мяса і фастфуд. Таму мне давалі дастаткова рыбы, і я мог рабіць свае 200 адцісканняў і 200 прысяданняў раніцай, а потым паўтараць падыходы. Доступу ў спартзалу ў мяне не было», — распавёў Дураў.

Па яго словах, французскія ўлады сцвярджалі, што Telegram не адказвае на іх запыты, хоць мэсенджар не атрымліваў ніводнага юрыдычна абавязальнага ордара. Telegram гатовы раскрываць IP-адрасы і нумары падазраваных па афіцыйных судовых запытах, пра што пазначана ў правілах, а структура для такіх запытаў існуе ў Бельгіі. Аднак Францыя, як адзначыў бізнесмен, не палічыла патрэбным накіраваць карэктныя запыты або азнаёміцца з правіламі месэнджара. Пасля пачатку супрацоўніцтва па юрыдычна абгрунтаваных запытах улады рэагавалі так, нібы Telegram раптам пайшоў ім насустрач.

Такер Карлсан адзначыў, што затрыманне кіраўніка буйной тэхналагічнай кампаніі — выпадак унікальны. Дураў пагадзіўся, адзначыўшы, што мае французскае грамадзянства і быў даступны для дыялогу, бо консульства Францыі ў Дубаі знаходзіцца ў адным будынку з офісам Telegram. Ён назваў дзеянні ўладаў «агнём па сваіх», што шкодзіць рэпутацыі Францыі. Кіраўнікі іншых кампаній, паводле слоў Дурава, цяпер баяцца наведваць краіну, лічачы, што нават вядомыя асобы не абароненыя.

Бізнесмен пацвердзіў, што Telegram не перадае асабістыя перапіскі карыстальнікаў і не мае тэхнічных ключоў для іх расшыфроўкі. Калі краіна запатрабуе доступу да паведамленняў, мэсенджар спыніць працу на яе тэрыторыі. Кіраўнік Telegram лічыць абвінавачанні французскіх уладаў «недарэчными», параўноўваючы іх з арыштам прэзідэнта за злачынствы грамадзян. «Гэта ўсё роўна што пасадзіць Макрона за рабаванне ў Тулузе», — заявіў Дураў. Telegram, паводле яго слоў, супрацоўнічае з буйнымі фінансавымі інстытутамі, праходзіць аўдыт і траціць мільёны на юрыдычнае адпаведнасць законам 200 краін. Ён дагэтуль не разумее сутнасці абвінавачанняў і спадзяецца, што да канца 2025 года абмежаванні на выезд будуць зняты.

Маск абрынуў крыпту Дурава
Маск абрынуў крыпту Дурава
Па тэме
Маск абрынуў крыпту Дурава
«Лепш памру чым стану чыімсьці агентам»: Дураў выступіў на канферэнцыі па правах чалавека
«Лепш памру, чым стану чыімсьці агентам»: Дураў выступіў на канферэнцыі па правах чалавека
Па тэме
«Лепш памру, чым стану чыімсьці агентам»: Дураў выступіў на канферэнцыі па правах чалавека
Дураў: Telegram ніколі не раскрываў асабістыя паведамленні
Дураў: Telegram ніколі не раскрываў асабістыя паведамленні
Па тэме
Дураў: Telegram ніколі не раскрываў асабістыя паведамленні
Чытайце таксама
«Даведаліся, што беларус — і адмовілі». З якой дыскрымінацыяй сутыкаюцца экспаты
«Даведаліся, што беларус — і адмовілі». З якой дыскрымінацыяй сутыкаюцца экспаты
«Даведаліся, што беларус — і адмовілі». З якой дыскрымінацыяй сутыкаюцца экспаты
95 каментарыяў
«Сбер» попросил сотрудников удалить Telegram с рабочих гаджетов
«Сбер» попросил сотрудников удалить Telegram с рабочих гаджетов
«Сбер» попросил сотрудников удалить Telegram с рабочих гаджетов
1 каментарый
Telegram спросил немецких пользователей, изменить ли передачу персональных данных властям
Telegram спросил немецких пользователей, изменить ли передачу персональных данных властям
Telegram спросил немецких пользователей, изменить ли передачу персональных данных властям
1 каментарый
Apple взялась за расшифровку голосовых сообщений в Telegram
Apple взялась за расшифровку голосовых сообщений в Telegram
Apple взялась за расшифровку голосовых сообщений в Telegram
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
-2

— Путин вас когда-нибудь арестовывал?
— Нет.
— Нет. Ясно. Но вас арестовало французское государство на «свободном» Западе. Вы никогда не усматривали иронии этой ситуации?
— Для меня это было самое неожиданное место, чтобы оказаться под арестом.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-1

Какой там "свободный запад"? Можно посмотреть кто лидер по скачиваниям VPN в Google store. И это не РБ или РФ )

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 чэрвеня 2025, 10:53

2

Давать интервью пропагандисту это конечно так внушает доверие)) Надо было сразу соловьеву

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 чэрвеня 2025, 21:34

0

Паша мурзилка - никто бы этого борцуна не выпустил бы из России в 2014м представляй он опастность и тем более с капиталами на продолжение "борьбы"

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

Павел Дуров отсидел за нашу и вашу свободу!