6 новых функцый iOS 18.2: інтэграцыя ChatGPT і генератыўныя нататкі
Кампанія паказала новыя магчымасці iOS 18.2, уключаючы інтэграцыю ChatGPT для Siri, пашыраны «Лакатар» з магчымасцю перадачы спасылак, а таксама палепшаныя функцыі камеры і мультымедыйныя нататкі.
Інтэграцыя ChatGPT у Siri
Галасавы памочнік Siri цяпер можа перадаваць запыты ў ChatGPT, калі не можа даць адказ самастойна. Для гэтага патрабуецца дазвол карыстальніка. ChatGPT можа генераваць тэкставы і графічны кантэнт з нуля і падаваць інфармацыю праз Siri. Цяпер у наладах Siri можна ўвайсці ў акаўнт ChatGPT, каб скарыстацца функцыямі ChatGPT Plus, а з выхадам другой бэта-версіі — аформіць падпіску на ChatGPT Plus проста ў наладах прылады.
Генератыўныя нататкі
У праграме «Нататкі» (Notes) дададзеная новая функцыя «Стварыць выяву» (Create Image). Пры выдзяленні тэксту ва ўсплывальным кантэкстным меню з’яўляецца новая опцыя «Стварыць выяву», якая выкарыстоўвае інструмент Image Playground. З яго дапамогай можна аб’ядноўваць тэкставыя і візуальныя матэрыялы для стварэння мультымедыйных нататак.
Спасылкі на «Лакатар»
Пашыраная функцыянальнасць сэрвісу «Лакатар» (Find My), які дазваляе дзяліцца месцазнаходжаннем страчанай прылады або прадмета. Цяпер можна стварыць спасылку і перадаць яе іншаму чалавеку, які зможа адсочваць месца знаходжання прылады, нават калі ў яго няма гаджата Apple. Гэтая опцыя будзе зручная для супрацоўнікаў авіякампаній або давераных асоб карыстальніка. Доступ даецца на абмежаваны час.
Новая «Пошта»
У «Пошце» можна абмежаваць паказ значкоў апавяшчэнняў пра непрачытаныя паведамленні ў катэгорыі «Асноўнае» і пакінуць астатнія катэгорыі без апавяшчэнняў. Новы дызайн праграмы дазваляе сартаваць лісты па катэгорыях: Асноўнае (Primary), Транзакцыі (Transactions), Абнаўленні (Updates) і Промаакцыі (Promotions).
Апгрэйд «Налад»
Абноўлены дызайн іконак у праграме «Налады». Цяпер яны візуальна гармануюць з каляровай тэмай хатняга экрана. Усе значкі атрымалі цямнейшы фон. Асабліва гэта прыкметна на мадэлях iPhone 16, для якіх змены былі аптымізаваныя.
Паляпшэнні камеры
Уладальнікі iPhone 16 цяпер могуць заблакаваць фокус і экспазіцыю з дапамогай націскання на кнопку камеры. Гэтую функцыю анансавалі ў часе прэзентацыі гаджата, па змаўчанні яна адключаная, але яе можна актываваць у праграме «Налады» (Settings) у «Кіраванні камерай» (Camera Control). Таксама з’явілася магчымасць рэгуляваць хуткасць падвойнага націскання на кнопку кіравання камерай.
iOS 18.2 даступная на ўсіх сумяшчальных прыладах, але функцыі Apple Intelligence патрабуюць прылад з падтрымкай гэтай тэхналогіі. Apple папярэджвае, што Genmoji, image Wand і Image Playground могуць даваць нечаканыя вынікі, і збірае водгукі для іх паляпшэння. Рэліз iOS 18.2 чакаецца 2-6 снежня. Абнаўленне ўжо даступнае для загрузкі «ў паветры». Вага iOS 18.2 beta 1 — каля 1,5 ГБ.
Читать на dev.by