8 з 10 працадаўцаў не хвалюе, што вы карыстаецеся АІ, каб працаваць на некалькіх працах. Але пры адной умове
Адукацыйная пляцоўка edX спытала 1600 рэспандэнтаў у ЗША — сярод іх было 800 топ-менеджараў, уключаючы СЕО, і 800 работнікаў разумовай працы, уключаючы менеджараў, — пра тое, якой яны бачаць ролю АІ на працоўным месцы.

З 800 кіраўнікоў 82% не супраць таго, каб супрацоўнікі выкарыстоўвалі АІ, напрыклад, ChatGPT, каб адначасова працаваць на іншую кампанію. Калі тэхналогія дапамагае ім хутчэй спраўляцца са сваімі задачамі на асноўнай працы. То-бок для іх у цэлым не важна, ці будуць супрацоўнікі карыстацца АІ, калі праца выконваецца як мае быць.
Такая свабода — не адзіны бонус валодання тэхналогіяй. 83% топ-менеджараў лічаць, што супрацоўнікам з такім навыкам трэба плаціць больш за тых, хто яго не мае. А 74% з гэтай жа групы рэспандэнтаў перакананыя, што супрацоўнікі з веданнем АІ заслугоўваюць часцейшага павышэння па службе.
Часткова гэта звязана з тым, што на думку большасці (87%) топаў, для супрацоўнікаў з веданнем АІ мусяць усталёўвацца вышэйшыя стандарты прадукцыйнасці (гэта могуць быць як якасныя, так і колькасныя паказчыкі). У кампаніях 88% апытаных топаў наогул ужо карэктуюць чаканні, зыходзячы з таго, наколькі патэнцыйна АІ можа павысіць эфектыўнасць працы. А 73% топ-менеджараў лічаць, што веданне АІ павысіць іх шанцы дарасці да пасады гендырэктара.
Поўную версію дакладу edX можна паглядзець па спасылцы.
Пффф, а что там знать? Это же замена гуглению просто. С тем лишь отличием, что это супер подробно дающая ответы система и ещё контекст держит, ммммм кайф))
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Пффф, а что там знать? Это же замена гуглению просто. С тем лишь отличием, что это супер подробно дающая ответы система и ещё контекст держит, ммммм кайф))