80 дэмакратаў запатрабавалі ад Трампа выгнаць Маска з урада. Далі час да чэрвеня

Група дэмакратаў з Палаты прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэсу рашуча настроена пазбавіцца ад Ілана Маска ў дзяржапараце. Яны запатрабавалі ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа зняць бізнесмена з пасады да 30 траўня, даведаўся Axios.

1 каментарый

Ініцыятыва мае пад сабой юрыдычную падставу. Паводле закона, «спецыяльныя дзяржаўныя службоўцы» — менавіта такі статус прысвоены Маску як кіраўніку Дэпартамента эфектыўнасці ўрада — могуць займаць пасаду не больш за 130 дзён.

Ад Трампа неадкладна запатрабавалі ясна і публічна заявіць, што Маск сыдзе ў адстаўку і складзе ўсе паўнамоцтвы па прыняцці рашэнняў у названы тэрмін. Зварот да прэзідэнта падпісалі 77 дэмакратаў. Яны таксама заявілі, што Маску павінна быць забаронена вяртацца на дзяржаўную службу цягам аднаго года, калі ён не прадасць свае долі ў Tesla і SpaceX. Дарэчы, менавіта на акцыі гэтых дзвюх кампаній прыпадае практычна ўвесь капітал найбагацейшага чалавека на планеце.

Адзін з аўтараў ліста ў гутарцы з выданнем адзначыў, што грамадскі ціск на рэспубліканцаў будзе толькі ўзмацняцца. А таксама, што ў руках дэмакратаў ёсць юрыдычныя і палітычныя інструменты для дасягнення пастаўленай мэты.

Дэпартамент быў створаны для ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання і скарачэння ўрадавых выдаткаў. Паводле плана ён павінен функцыянаваць да 4 ліпеня 2026 года.

Ва ўсіх 50 штатах ЗША адбыліся акцыі пратэсту супраць Трампа і Маска. Апошняму нават у відэагульні нагадалі, што ў яго няма сяброў
Па тэме
Ва ўсіх 50 штатах ЗША адбыліся акцыі пратэсту супраць Трампа і Маска. Апошняму нават у відэагульні нагадалі, што ў яго няма сяброў

Читать на dev.by