88+ тысяч. Столькі супрацоўнікаў было скарочана ў амерыканскім ІТ за няпоўны 2022

Падчас масавых звальненняў за 11 месяцаў года працу ў тэхналагічным сектары ЗША страціла больш за 88 тысяч чалавек. Такую лічбу прыводзіць Crunchbase News станам на 2 снежня.

7 каментарыяў

Скарачэнні закранулі кампаніі рознага калібра ад тэхнагігантаў да стартапаў. Скарачалі з розных прычын: адныя, як Netflix, бо наймалі зашмат у паспяховыя пандэмійныя гады, другія — каб скараціць выдаткі на тле эканамічных і геапалітычных узрушэнняў, трэція — каб потым наймаць назад.

У базу Crunchbase уключаныя скарачэнні ў стартапах і дарослых публічных кампаніях, якія базуюцца ў ЗША або маюць тут буйны штат. Падлікі зробленыя на аснове даных з адкрытых крыніц, пастоў у сацыяльных сетках і трэкера layoffs.fyi.

 

Звальненні ў тэхнагігантах закранулі многіх замежнікаў, якія працуюць па візе H-1B. Цяпер у іх праблемы
Па тэме
Звальненні ў тэхнагігантах закранулі многіх замежнікаў, якія працуюць па візе H-1B. Цяпер у іх праблемы
Шчаслівага Дня падзякі: Twitter урэзаў заробкі падрадчыкам, звольніў інжынераў у перадсвяточны вечар
Па тэме
Шчаслівага Дня падзякі: Twitter урэзаў заробкі падрадчыкам, звольніў інжынераў у перадсвяточны вечар

Читать на dev.by