9 з 10 праграмістаў ужо пішуць код з дапамогай ШІ, але не давяраюць яму

Новае апытанне Google Cloud паказала, што распрацоўка ПЗ з дапамогай штучнага інтэлекту стала мэйнстрымам. 90% спецыялістаў у сферы тэхналогій ужо выкарыстоўваюць ШІ-інструменты на працы — гэта на 14 пунктаў больш, чым год таму.

Пакінуць каментарый

Асноўныя сцэнарыі прымянення — напісанне новага кода і рэдагаванне існуючага. Больш за 80% удзельнікаў апытання адзначаюць рост прадуктыўнасці, а 59% — паляпшэнне якасці кода. Аднак давер застаецца абмежаваным: толькі 24% цалкам давяраюць вынікам ШІ, тады як 30% амаль не давяраюць або не давяраюць зусім. У справаздачы гэты разрыў назвалі «парадоксам даверу»: інжынеры працягваюць выкарыстоўваць ШІ нават тады, калі сумняваюцца ў яго надзейнасці.

Большасць распрацоўшчыкаў ужо выкарыстоўваюць ШІ для напісання новага кода. Крыніца: Google.

Даследаванне таксама паказала, што ў сярэднім ШІ-інструментам надаюць каля дзвюх гадзін у дзень, а 65% рэспандэнтаў прызналіся, што моцна ад іх залежаць. Каманды з ШІ сталі выпускаць больш праграм і аплікацый, у адрозненне ад мінулага года, калі прамой сувязі паміж ШІ і ростам прадуктыўнасці не было, але стабільнасць софту па-ранейшаму выклікае цяжкасці.

Навуковец з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары Мэт Бін адзначыў, што ШІ дае кароткатэрміновы прырост, але можа падарваць доўгатэрміновае развіццё навыкаў. Раней малодшыя распрацоўшчыкі вучыліся ў старэйшых праз парнае праграмаванне і практыку, цяпер жа гэтыя каналы перакрываюцца. Бін вывучыў 31 прафесію і прыйшоў да высновы, што аўтаматызацыя перашкаджае навічкам набірацца досведу.

Справаздача таксама апісвае, як ШІ дзейнічае ўнутры каманд: ён становіцца «люстэркам і ўзмацняльнікам». У арганізаваных калектывах павышае эфектыўнасць, а ў тых, дзе ёсць праблемы, толькі абвастрае іх.

Іншыя даследаванні пацвярджаюць той жа разрыў. Так, апытанне Stack Overflow паказала: 84% распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць ці плануюць выкарыстоўваць ШІ, але толькі траціна давярае генераванаму коду. Найбольш частая скарга — «амаль правільны, але не зусім». Праца METR выявіла, што дасведчаныя праграмісты з ШІ выконвалі задачы ў сярэднім на 19% даўжэй, хоць самі адчувалі паскарэнне.

ШІ-рэдактар кода Cursor запусціў бясплатны курс для распрацоўшчыкаў
Па тэме
ШІ-рэдактар кода Cursor запусціў бясплатны курс для распрацоўшчыкаў
Meta прэзентавала ШІ, які не толькі піша, але і «разумее» код
Па тэме
Meta прэзентавала ШІ, які не толькі піша, але і «разумее» код
Один ИИ-агент может парализовать работу всей компании. Как этого избежать
Па тэме
Один ИИ-агент может парализовать работу всей компании. Как этого избежать

Читать на dev.by