А1 у Беларусі аштрафавалі на буйную суму
Пра гэта паведамляецца у фінансавай справаздачы А1 Group па выніках другога квартала, заўважылі незалежныя медыя.
Пра гэта паведамляецца у фінансавай справаздачы А1 Group па выніках другога квартала, заўважылі незалежныя медыя.
Пра гэта паведамляецца у фінансавай справаздачы А1 Group па выніках другога квартала, заўважылі незалежныя медыя.
Як адзначаецца, сума штрафу склала 83,7 млн рублёў, або каля 24 млн еўра. Штраф на беларускую «дачку» А1 Group быў накладзены за адміністрацыйнае правапарушэнне па выніках праверкі кампаніі. Але за якое менавіта «правапарушэнне» быў атрыманы штраф, у справаздачы не ўдакладняецца.
A1 Group толькі адзначае, што адміністрацыйнае правапарушэнне «не прычыніла шкоды ні дзяржаве, ні спажыўцам», але гэта не было ўлічана пры вынясенні рашэння пра штраф.
Паведамляецца, што кампанія падала тры апеляцыі. Але прынятае рашэнне пра накладанне штрафу засталося ў сіле. «Поўная сума ў памеры 83,7 млн рублёў (24 млн еўра) была налічаная ў чэрвені 2024 года, што беспасярэдне паменшыла вынік другога квартала і першага паўгоддзя», — паведамляецца ў справаздачы.
Накладанне штрафу, а таксама курсавыя ваганні негатыўна адбіліся на фінансавых паказчыках беларускай кампаніі.
Агульная выручка кампаніі ў валюце за першае паўгоддзе ўпала амаль на 8% да 207 млн еўра. EBITDA (прыбытак да выліку працэнтаў, падаткаў і іншых выдаткаў) скарацілася на 32% да 69 млн еўра.
У рублях выручка за паўгоддзе вырасла на 4,3%, EBITDA скарацілася на 23%.
У цэлым па групе кампаній беларускі тэлекамправайдар стаў чацвёртым па аб’ёме выручкі і толькі пятым па прыбытковасці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
сомневаюсь что материнская компания будет влаживаться в оплату штрафов. Скорее будет канибализация компании)
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Нужно больше золота
Отдел цензуры, и какое же правило было нарушено цитатой из фильма "Свадьба в Малиновке", а?
Лицемеры!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 жніўня 2024, 13:10
Отожмут или успеют продать белорускую дочку какому-нибудь Билайну или Мегафону?