A1 запартнёрылася з Netflix. Але Беларусі гэта не тычыцца
Netflix з’явіцца ў пакетах А1 на шасці рынку Еўропы: Аўстрыі, Балгарыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Славеніі і Харватыі. Пра гэта аўстрыйская тэлекамунікацыйная кампанія паведаміла ў сябе на сайце.
Netflix з’явіцца ў пакетах А1 на шасці рынку Еўропы: Аўстрыі, Балгарыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Славеніі і Харватыі. Пра гэта аўстрыйская тэлекамунікацыйная кампанія паведаміла ў сябе на сайце.
Карыстальнікі мабільнага і фіксаванага інтэрнэту А1 у названых краінах атрымаюць доступ да стрымінгавага сэрвісу на любых сваіх прыладах. Таксама на пачатку наступнага года ён будзе інтэграваны ў Xplore TV Box. Да пакета Xplore TV ужо падключаныя YouTube, Amazon Prime Video, Voyo, Canal+ ды іншыя OTT-паслугі.
Новая прапанова з падпіскай на Netflix стала даступная кліентам А1 у Аўстрыі два дні таму і неўзабаве пашырыцца на жыхароў астатніх пяці краін. Беларусь стала адзінай з ключавых краін прысутнасці А1, на якую ўгода не распаўсюджваецца.
Кампанія адзначыла, што заўсёды імкнецца дадаваць у свае прапановы самыя запатрабаваныя ў карыстальнікаў сэрвісы. Дзякуючы шматгадоваму партнёрству з Netflix ім стане прасцей і зручней праглядаць фільмы і праграмы, прадстаўленыя ў амерыканскім сэрвісе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] Не подскажите что случилось?