Тым, хто паступае ў замежныя ВНУ, адтэрміноўкі ад войска не будзе. Тым, хто ўжо, будзе (але не ўсім)
Не прызавуць, калі: студэнт або студэнтка ўжо вучыцца за мяжой, а пры паступленні яму/ёй не было 18-ці гадоў.
У законапраекце «Аб змяненні законаў», які ў другім чытанні зацвердзіла Палата прадстаўнікоў, змяшчаецца норма аб прызыве студэнтаў замежных ВНУ.
«Вызначана, што адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве для працягу адукацыі даецца грамадзянам, якія на дзень уступлення гэтага Закона навучаюцца ва ўстановах адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі за мяжой і паступілі ў названыя ўстановы адукацыі ва ўзросце да 18 гадоў», — паведамляе тэлеграм-канал Палаты прадстаўнікоў.
А sputnik.by цытуе дэпутата Валянціну Ражанец. Яна пацвярджае, адтэрміноўку атрымаюць толькі тыя, хто ўжо вучыцца за мяжой на вочнай форме і паступілі ва ўзросце да 18 гадоў. Абітурыенты будучых набораў адтэрміноўкі ўжо не атрымаюць.
У першым чытанні законапраект цалкам скасоўваў адтэрміноўкі для студэнтаў замежных ВНУ. Выключэнне рабілася для студэнтаў, якія навучаюцца ў замежных ВНУ па мэтавым накіраванні з Беларусі.
Читать на dev.by