Accenture звальняе супрацоўнікаў, якія не ўпісваюцца ў эпоху ШІ. За квартал штат скараціўся на 12 тысяч

Падчас учорашняй фінансавай справаздачы кіраўніцтва кансалтынгавай фірмы Accenture заявіла, што «вызваляе» супрацоўнікаў, якіх немагчыма перанавучыць ШІ-навыкам і якія не адпавядаюць патрэбам бізнесу. Але ў наступным фіскальным годзе кампанія збіраецца павялічыць штат, піша Business Insider.

1 каментарый

«Наша стратэгія № 1 — павышэнне кваліфікацыі», — заявіла гендырэктар Джулі Світ. Але дадала, што кампанія «у паскораным рэжыме развітваецца з людзьмі, у выпадку якіх перанавучанне, па нашым досведзе, не з’яўляецца рацыянальным шляхам да тых навыкаў, якія нам патрэбныя». Світ таксама сказала, што нягледзячы на звальненні ў наступным фінансавым годзе Accenture павялічыць штат на ўсіх рынках, уключаючы ЗША і Еўропу.

Па стане на жнівень Accenture налічвала 779 тысяч супрацоўнікаў. Трыма месяцамі раней была 791 тысяча. Выдаткі кампаніі на рэструктурызацыю за квартал склалі каля $615 млн, з якіх большая частка прыйшлася на выплату выхадных дапамог, а ў будучым квартале вырастуць да $865 млн. Разам з «імклівай ратацыяй персаналу» Accenture прадасць два раней набытыя актывы, каб укласці грошы ў развіццё супрацоўнікаў і бізнесу. Выручка Accenture па выніках 2025 фінансавага года склала $69,7 млрд — гэта на 7% больш, чым у 2024-м.

У 2023 фінансавым годзе Accenture амаль падвоіла колькасць спецыялістаў па ШІ і працы з дадзенымі да 77 тысяч. Таксама больш за 550 тысяч супрацоўнікаў прайшлі навучанне асновам генератыўнага ШІ.

«Прасунуты ШІ робіцца часткай усяго, што мы робім», — адзначыла Світ. Яна дадала, што тут разглядаюць ШІ не як інструмент скарачэнняў, а як рухавік росту, які дазволіць пашырыць маштаб дзейнасці.

Буйныя амерыканскія кампаніі ўкладаюць велізарныя грошы ў ШІ, але слаба разумеюць, навошта
Па тэме
Буйныя амерыканскія кампаніі ўкладаюць велізарныя грошы ў ШІ, але слаба разумеюць, навошта
Старэйшы дырэктар па прадукце ў Google пра тое, як змяняецца софтверная інжынерыя на фоне ШІ
Па тэме
Старэйшы дырэктар па прадукце ў Google пра тое, як змяняецца софтверная інжынерыя на фоне ШІ

Читать на dev.by