Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ад ВКЛ да РБ: беларускія айцішнікі стварылі інтэрактыўную карту станаўлення беларускай дзяржаўнасці

59 каментарыяў
Ад ВКЛ да РБ: беларускія айцішнікі стварылі інтэрактыўную карту станаўлення беларускай дзяржаўнасці

Група беларускіх айцішнікаў стварыла інтэрактыўную «Карту станаўлення Беларусі», якая з дапамогай візуалізаванага таймлайна і карт яскрава дэманструе гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці ад утварэння Вялікага княства Літоўскага ў 13 стагоддзі да сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей  

«Карта станаўлення Беларусі» складаецца з 60 станаў межаў дзяржаў, што на розных этапах уключалі тэрыторыю сучаснай Беларусі: ВКЛ, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, БНР, ССРБ, ЛітБел, БССР і Рэспубліка Беларусь. Разам са змяненнем межаў гістарычнай Беларусі на інфаграфіцы рухаецца храналагічная лінія са 170 ключавымі падзеямі беларускай гісторыі. Карта прадстаўлена ў трох моўных версіях: беларускай, рускай і англійскай. 

Як распавёў dev.by аўтар ідэі і дызайнер праекта Аляксей Чаранкевіч (на фота справа), усё пачыналася з ягонага жадання «абнавіць у памяці гісторыю Беларусі». «Аднак у нейкі момант я зразумеў, што аб’ём інфармацыі для запамінання проста каласальны і для лепшага ўспрымання мне не хапае зручнай шпаргалкі», — кажа Аляксей, які працуе дызайнерам у мінскім офісе «Яндекса».

Больш за год ён выношваў ідэю, а ў сярэдзіне 2015-га, калі з’явілася разуменне, як візуалізаваць «шпаргалку», узяўся за стварэнне інфаграфікі. Па словах Аляксея, тэхнічная задача была вельмі няпростай з гледзішча фронтэнда. Таму за рэалізацыю ідэі ўзялася каманда знаёмых і аднадумацаў — Яўген Шпілеўскі, Ганна Шыраева, Віктар Якунін і Павел Кедзіч.  

Праект распрацоўваўся ў свабодны ад асноўнай працы час (сярод яго удзельнікаў — супрацоўнікі мінскіх офісаў «Яндекса» і Wargaming), з вялікімі перапынкамі. Ад пачатку ён задумваўся як некамерцыйны, хоць яго аўтары і разглядалі варыянт партнёрства з вядомымі брэндамі. «Урэшце ад гэтай гіпотэзы вырашылі адмовіцца, бо, па-першае, у канцы года рэкламныя бюжэты кампаній вычарпаныя, а, па-другое, мы баяліся, што фінансавыя ўмовы дэфармуюць першапачатковаы сэнс задумы», — кажа Аляксей Чаранкевіч.  

«Карта станаўлення Беларусі» за лічаныя гадзіны набыла віральны распаўсюд сярод беларускіх карыстальнікаў у сацыяльных сетках, што стала для аўтараў візуалізацыі прыемнай неспадзяванкай. У іх бліжэйшых планах — выпраўленне багаў (як тэхнічных, гэтак і факталагічных).  

«Больш пакуль нічога не плануем рабіць з картай, — распавядае Аляксей Чаранкевіч і дадае, што ў перспектыве на дамене letapis.by магчама з’яўленне іншых праектаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.  

Чытайце таксама
Распрацоўшчык слотаў у Мінску звольніў творчую каманду? (У асноўным тых, хто за мяжой)
Распрацоўшчык слотаў у Мінску звольніў творчую каманду? (У асноўным тых, хто за мяжой)
Распрацоўшчык слотаў у Мінску звольніў творчую каманду? (У асноўным тых, хто за мяжой)
Скарачэнне магло закрануць тых, хто працаваў з-за мяжы.
4 каментарыя
Вялікабрытанія ўводзіць электронныя візы. Вось што зменіцца для беларусаў
Вялікабрытанія ўводзіць электронныя візы. Вось што зменіцца для беларусаў
Вялікабрытанія ўводзіць электронныя візы. Вось што зменіцца для беларусаў
З лічбавымі асістэнтамі і арыентацыяй на практыку. У Мінадукацыі распавялі, як навучаюць пакаленне Альфа

Акадэмію навук паабяцалі пазбавіць ад «баласту»
Акадэмію навук паабяцалі пазбавіць ад «баласту»
Акадэмію навук паабяцалі пазбавіць ад «баласту»
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Мапа больш не даступная, ці можна як небудь паспрыяць яе аднаўленню?