Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы

Вытворчасць электратранспарту — стратэгічна важны напрамак, які спрыяе ўмацаванню тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі і паляпшэнню экалогіі. Пра гэта заявіла кансультант аддзела аўтамабільнага машынабудавання і аўтакампанентаў Мінпрама Майя Каждан.

3 каментарыя

Каждан сцвярджае, што электробусы мэтазгодныя там, дзе няма іншых відаў электрычнага транспарту, і ў першую чаргу ў гарадах з горшай экалагічнай абстаноўкай. Электробусы ўжо замянілі аўтобусы з рухавікамі ўнутранага згарання ў Жодзіна, Наваполацку і Шклоўскім раёне, і даказалі сваю эфектыўнасць.

«Усе гарады, дзе ўжо ёсць тралейбусныя або трамвайныя маршруты, выкарыстоўваюць наяўную інфраструктуру для павелічэння колькасці тралейбусаў з дынамічнай зарадкай», — цытуе экспертку БелТА.

Распаўсюджванне электратранспарту стрымліваюць некалькі фактараў. Ён пакуль моцна саступае ў прабегу — да 300 км на адной зарадцы супраць 1,5 тысяч км на адным баку. Таксама электратранспарт даражэйшы, а яшчэ вялікая праблема ў тым, што пад яго трэба мадэрнізаваць сеткі, бо яны не вытрымліваюць цяперашняе энергаспажыванне.

«Узвядзенне зарадных станцый для электратранспарту тармозіцца неабходнасцю мадэрнізацыі старых (у асобных выпадках) і ўзвядзення новых падстанцый», — патлумачыла прадстаўніца Мінпрама.

Таксама поўная замена звычайных аўтобусаў электрычнымі рызыкоўная з-за «магчымай уразлівасці аб’ектаў сістэмы электразабеспячэння». Але Каждан упэўнена, што электратранспарт у краіне трэба развіваць, бо гэта павысіць экалагічнасць, камфорт, эканамічную эфектыўнасць пры выкарыстанні ў гарадской рысе, гарадах-спадарожніках, экалагічна чыстых запаведных зонах.

Акрамя таго, уладам прапануюць разгледзець варыянт не кропкавай пастаўкі электратранспарту ў рэгіёны, а пілотны праект па пераводзе цалкам на электратранспарт раёна або населенага пункта. Такія праекты павінны стымуляваць куплю электратранспарту, паступовы рост выкарыстання электраэнергіі ў перавозках, зніжэнне забруджвання паветра. А яшчэ яны дапамогуць адпрацаваць на практыцы кампетэнцыі па вытворчасці электратранспарту, зарадных станцый і інфраструктуры.

У Беларусі зявяцца хабы для зарадкі электрамабіляў
У Беларусі з’явяцца хабы для зарадкі электрамабіляў
Па тэме
У Беларусі з’явяцца хабы для зарадкі электрамабіляў
Гендыр OpenAI прапануе прадаваць ШІ па лічыльніку — як ваду і электрычнасць
Гендыр OpenAI прапануе прадаваць ШІ па лічыльніку — як ваду і электрычнасць
Па тэме
Гендыр OpenAI прапануе прадаваць ШІ па лічыльніку — як ваду і электрычнасць
Чытайце таксама
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»

У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
4 каментарыя
У Нацбанку сказалі, калі ўсім беларусам стане даступнай «суверэнная альтэрнатыва міжнародным плацежным сістэмам»

Банкрутуе кампанія, якая рабіла платформу для сачэння за беларусамі і звязана з Synesis
Банкрутуе кампанія, якая рабіла платформу для сачэння за беларусамі і звязана з Synesis
Банкрутуе кампанія, якая рабіла платформу для сачэння за беларусамі і звязана з Synesis

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Во-первых, нет в райцентрах таких бюджетов, там до сих пор местами 40-летние пазики ездят.

А во-вторых, в случай не-дай-бог возможного блекаута, это ж весь транспорт в городе встанет.

0

А бюджэт на Дажынкі на што? Як раз каб падняць інфраструктуру горада!
Дарэчы "Фактар горада" пра гэта распавядаў)

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

План будет реализован в три этапа: 1. Продажа имеющегося транспорта. 2. Поиск финансирования. 3. Закупка нового современного транспорта. Приносим извинения за возможные временные неудобства.