У Беларусі хочуць даваць адміністрацыйкі за прапаганду ў інтэрнэце «адмовы ад нараджэння дзяцей»
Пра гэта расказаў генпракурор Андрэй Швед, выступаючы на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, паведамляе «Беларусь сёння».
Калі ініцыятыва пройдзе, то адказнасць будзе пагражаць не толькі за прапаганду добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей, але таксама гомасексуальных адносін, змены полу і педафіліі.
Акрамя таго, да адказнасці плануецца прыцягваць бацькоў — за невыкананне абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей.
Читать на dev.by