Як аднавіць Viber: пакрокавая інструкцыя
Расказваем, як аднавіць Вайбер рознымі спосабамі на розных прыладах.
Змест
Як аднавіць Вайбер на тэлефоне
Для пачатку разгледзім, як аднавіць Вайбер пасля выдалення на айфоне або андройдзе.
- Перш-наперш спампоўваем і ўсталёўваем праграму з App Store або Google Play.
- Запускаем праграму і ўводзім нумар, да якога быў прывязаны акаўнт. Кампанія адправіць 6-значны код актывацыі праз смс або званок.
- Даем (ці не) праграме дазвол на доступ да кантактаў і выклікаў, уводзім персанальныя даныя — імя, дату нараджэння, электронную пошту.
- Пры жаданні і калі зрабілі загадзя — аднаўляем рэзервовую копію даных.
- Даем (або не) праграме ўсе неабходныя дазволы.
Аднаўленне Viber на ПК
Пасля выдалення Вайбера з тэлефона, карыстацца ім на камп’ютары вы не зможаце.
Каб аднавіць Вайбер на ПК, трэба папярэдне аднавіць праграму на тэлефоне. Далей неабходна спампаваць з гэтай старонкі і ўсталяваць дэсктопную версію, пасля чаго выканаць сінхранізацыю, прасканаваць QR-код на маніторы праз праграме на смартфоне.
Для гэтага заходзім у меню Яшчэ (тры кропкі ў правым ніжнім куце), ціснем на значок QR-кода ў правым верхнім куце экрана смартфона і наводзім камеру на манітор. Тое ж самае можна зрабіць і з дапамогай стандартнага сканера.
Праграма на камп’ютары запытае дазволу пачаць актывацыю. Вам застанецца толькі пацвярджаць наступныя запыты.
Як аднавіць Вайбер без нумара тэлефона
На жаль, аднавіць Вайбер можна толькі па нумары тэлефона. Таму калі вы, напрыклад, страцілі сімку або тэлефон з сімкай, спачатку прыйдзецца вярнуць яе.
Як аднавіць перапіскі ў Вайберы і кантакты
У Вайберы можна аднавіць толькі захаваную перапіску. Для гэтага неабходна стварыць рэзервовую копію даных. Каб гэта зрабіць, праз меню Яшчэ заходзім у Налады — Уліковы запіс — Рэзервовае капіраванне. Тут можна задаць перыядычнасць стварэння копіі і пры жаданні ўлучыць у яе мультымедыйныя файлы.
Пасля выдалення і пераўсталёўкі праграма прапануе аднавіць гісторыю чатаў — націскайце Аднавіць зараз. Разам з ёй адновяцца вашыя кантакты. Таксама з рэзервовай копіі можна аднавіць выдаленыя паведамленні або выдаленыя чаты.
Читать на dev.by