Adobe дадала генератыўнае выдаленне аб'ектаў у Lightroom
Кампанія паказала функцыю «Генератыўнае выдаленне» для графічнага рэдактара Lightroom. З дапамогай АІ-мадэлі Firefly карыстальнікі могуць лёгка рэдагаваць аб’екты на выявах.

Распрацоўшчык заяўляе, што функцыя спраўляецца з фонам любой складанасці ў выяве. Яна працуе з плямамі на ўзорыстай кашулі, складкамі абруса, непажаданымі адлюстраваннямі ў вадзе і іншымі складанымі тэкстурамі. У распрацоўцы бралі ўдзел прафесійныя фатографы. Таксама Adobe паведаміла пра выхад функцыі Lens Blur для дадання эфекту боке ў выявы.
Мадэль Firefly была паказаная ў сакавіку мінулага года. Яна аб’яднала распрацоўкі кампаніі ў сферах выяў, тыпаграфікі, ілюстрацый і іншых напрамкаў. З дапамогай мадэлі можна генераваць выявы на запыт, стылізаваць іх па ўзоры або ствараць вектарную графіку ў Illustrator.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.