Adobe паказала АІ-сэрвіс, які стварае музыку па тэкставым запыце
Кампанія паказала Project Music Gen AI Control — платформу, якая можа генераваць аўдыякантэнт па тэкставым запыце і кастамізаваць вынік.

У распрацоўцы інструмента ўдзельнічалі даследчыкі з Універсітэта Каліфорніі і Карнегі — Мелана. Пакуль платформа знаходзіцца на стадыі даследавання і не мае карыстальніцкага інтэрфейсу. Паводле слоў кіраўніка праекта Гаўтама Майсара, інструмент дазволіць нават тым, хто не з’яўляецца кампазітарам, увасобіць свае ідэі ў жыццё. Сэрвіс дасць карыстальнікам інструменты для рэгулявання тэмпу, інтэнсіўнасці, паўтарэння патэрнаў і структуры музычных трэкаў.
Перад кампаніяй востра стаіць этычная праблема выкарыстання музычных твораў і аўтарскіх правоў на іх. Adobe распрацоўвае свае механізмы на аснове ліцэнзаваных або змешчаных у грамадскім здабытку даных, каб пазбегнуць парушэння правоў інтэлектуальнай уласнасці. Напрыклад, каманда працуе над тэхналогіяй вадзяных знакаў, якая дазволіць ідэнтыфікаваць генератыўную музыку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Мда, показали какой то muzak (tm)