Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Adobe паказала некалькі новых нейрасетак для дызайну

Кампанія паказала нейрасетку Firefly Vector. Яна стварае вектарную графіку для працы ў рэдактарах накшталт Adobe Illustrator.

Пакінуць каментарый
Adobe паказала некалькі новых нейрасетак для дызайну

Кампанія паказала нейрасетку Firefly Vector. Яна стварае вектарную графіку для працы ў рэдактарах накшталт Adobe Illustrator.

Гатовая выява складаецца з асобных элементаў, іх можна выдаліць або змяніць уручную. Прадстаўнікі кампаніі на канферэнцыі Adobe Max заявілі, што гэта першая ў свеце генератыўная мадэль, якая працуе з вектарамі «на ўзроўні чалавека», і яна прайшла навучанне на «дзясятках мільёнаў вектарных выяў».

Мадэль Firefly Design дае магчымасць ствараць макеты паводле тэкставых запытаў. Напрыклад, «рэклама выстаўленага на продаж дома» або «запрашэнне на дзень нараджэння». Працягнуць працу над шаблонамі карыстальнік зможа ў праграме Adobe Express.

Таксама распрацоўшчыкі расказалі пра новую версію мадэлі машыннага навучання Firefly Image Model 2. Яна генеруе выявы ў вышэйшай разрознасці, лепш малюе людзей і дакладней выконвае тэкставыя запыты. Нейрасетка падтрымлівае функцыю Generative Match. З яе дапамогай карыстальнікі змогуць загружаць свае выявы ў якасці рэферансаў.

Мадэлі даступныя ў бэта-версіях у вэб-інтэрфейсе Firefly. Раней у верасні падпісчыкі Creative Cloud атрымалі доступ да сэрвісу.

Adobe открыл доступ к ИИ-сервису Firefly всем своим подписчикам
Adobe открыл доступ к ИИ-сервису Firefly всем своим подписчикам
По теме
Adobe открыл доступ к ИИ-сервису Firefly всем своим подписчикам
Памёр сузаснавальнік Adobe
Памёр сузаснавальнік Adobe
Па тэме
Памёр сузаснавальнік Adobe
Adobe забараніла супрацоўнікам выкарыстоўваць асабістыя імэйлы і карпаратыўныя карткі ў праграмах генератыўнага АІ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.