Adobe забараніла супрацоўнікам выкарыстоўваць асабістыя імэйлы і карпаратыўныя карткі ў праграмах генератыўнага АІ
Супрацоўнікам Adobe няможна выкарыстоўваць нават асабістыя электронныя скрыні і працоўныя банкаўскія карты пры куплі падпісак на АІ-сэрвісы накшталт ChatGPT, піша Insider.
Супрацоўнікам Adobe няможна выкарыстоўваць нават асабістыя электронныя скрыні і працоўныя банкаўскія карты пры куплі падпісак на АІ-сэрвісы накшталт ChatGPT, піша Insider.
Акрамя гэтага, яны не маюць даваць АІ-праграмам згоду на выкарыстанне сваіх даных у мэтах машыннага навучання, а таксама ніколі ўводзіць у іх персанальныя даныя або канфідэнцыйную інфармацыю кампаніі.
Такія патрабаванні прапісаныя ва ўнутранай інструкцыі Adobe па выкарыстанні інструментаў на базе генератыўнага штучнага інтэлекту на працоўным месцы. Пра іх у карпаратыўным лісце абвясціла ІТ-дырэктарка кампаніі Сіндзі Стодард.
Кампанія заклікала супрацоўнікаў адказна выкарыстоўваць падобныя інструменты. «Як супрацоўнікі вы абавязаныя забяспечыць бяспеку даных Adobe і нашых кліентаў і не выкарыстоўваць генератыўны АІ любым чынам, які шкодзіць або ставіць пад пагрозу дзейнасць Adobe, яе кліентаў або супрацоўнікаў», — адзначыла Стодард.
Adobe — адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў софту праз інтэрнэт. Кампанія ўсё шырэй укараняе генератыўны АІ у свае прадукты, напрыклад, у /watch?v=Sp6K3qpVFO0" target="_blank" rel="noopener">Photoshop, і лічыць, што яны павышаюць эфектыўнасць супрацоўнікаў. Тым не менш яна насцярожана ставіцца да ўжывання чужых АІ-інструментаў ва ўнутранай дзейнасці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.