Adobe паказала рэкламны АІ-сэрвіс GenStudio
Кампанія паказала платформу GenStudio для стварэння рэкламных матэрыялаў пры дапамозе генератыўнага АІ, а таксама чат-бота Adobe Experience і абноўленую АІ-мадэль Adobe Firefly.
GenStudio выглядае як адзіная платформа для распрацоўкі рэкламных кампаній. Тут ёсць брэнд-кіт, рэкамендацыі, папярэдне адобраныя рэсурсы і інструменты генератыўнага АІ для стварэння фонавых выяў і падтрымання агульнага стылю брэнда. Карыстальнік можа хутка скласці матэрыялы для рэкламы па электроннай пошце і ў сацсетках.
Таксама ў сэрвісу ёсць аналітычныя прылады, якія дазваляюць ацаніць, якія рэкламныя матэрыялы былі найбольш эфектыўнымі. Пакуль платформа працуе ў рамках альфа-тэсціравання, агульнадаступная версія выйдзе да канца года. Кошты будуць вар'іравацца ў залежнасці ад памеру кампаній.
Акрамя таго, Adobe паказала АІ-памочніка Adobe Experience Platform. Ён навучаны адказваць на тэхнічныя пытанні аб працы праграм Experience Cloud, аўтаматызуе некаторыя задачы, збірае даныя аб эфектыўнасці працы і групуе аўдыторыю па крытэры рэакцыі на рэкламны кантэнт.
Кампанія анансавала сумесны праект з Microsoft па інтэграцыі аналітыкі і рабочых інструментаў Experience Cloud з АІ-памочнікам Copilot для Microsoft 365.
Читать на dev.by