Adobe прадае фэйкавыя фота вайны ў Ізраілі і Газе
Adobe плодзіць дэзінфармацыю аб ізраільска-палесцінскім канфлікце і зарабляе на гэтым, заўважыла аўстралійскае выданне Crikey.
Adobe плодзіць дэзінфармацыю аб ізраільска-палесцінскім канфлікце і зарабляе на гэтым, заўважыла аўстралійскае выданне Crikey.
Adobe плодзіць дэзінфармацыю аб ізраільска-палесцінскім канфлікце і зарабляе на гэтым, заўважыла аўстралійскае выданне Crikey.
Сайт Adobe Stock па падпісцы прапаноўвае карыстальнікам доступ да калекцыі выяў, у тым ліку згенераваных штучным інтэлектам. У пошуку на запыт «канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай» платформа выдае вельмі рэалістычныя карцінкі выбухаў у густа забудаваных гарадскіх лакацыях, якія вельмі нагадваюць тое, што адбываецца цяпер у Газе. На другім малюнку намаляваныя «маці і дзіця ў разбураным горадзе» нібыта падчас гэтых падзей (і падобных выяў на сайце яшчэ больш за тры дзясяткі), на трэцім — «разбураныя і згарэлыя будынкі».
Гэтыя выявы былі размешчаныя на Adobe Stock карыстальнікамі, а не згенераваныя самой кампаніяй, і пазначаныя як створаныя АІ. Тым не менш, адзначае Futurism, некаторыя з іх ужо разышліся па інтэрнэце без якіх-небудзь пазнак і могуць папросту ўводзіць у зман анлайн-карыстальнікаў. Праз просты пошук у Google можна прасачыць, як іх падхопліваюць розныя выданні. На першы погляд карцінкі вельмі лёгка прыняць за сапраўдныя — мала хто стане прыглядацца да ненатуральных ценяў і асвятлення або колькасці пальцаў на руках дзяцей.
Did you see this AI attempt to fool you?
— Jack Hibbs (@RealJackHibbs) November 4, 2023
Zoom In and see the poor graphics and the 6 fingered hand. If this kids got six fingers, and it isn’t AI, then the Nephilim have returned. pic.twitter.com/SrMTUnVpTv
АІ-генератары выяў, такія як DALL-E, Stable Diffusion і Midjourney, за апошні год здзейснілі велізарны скачок «у развіцці» ў тэхналагічным плане, і іх вынікі становяцца ўсё якаснейшымі. Сёння АІ-карцінкі атрымліваюць усё шырэйшае распаўсюджванне ў сеціве.
Гэтаму неакуратна спрыяе і Adobe. Нядаўна кампанія выпусціла фірмовую генератыўную мадэль Firefly, якая цяпер укаранёная ў Photoshop, і нават прыдумала бонусную праграму для аўтараў кантэнту для Adobe Stock, каб тыя дазволілі выкарыстоўваць свае працы для трэніроўкі мадэлі. А адначасна спрыяе распаўсюджванню дэзынфармацыі, падрывае працу фотарэпарцёраў, якія часам рызыкуюць жыццём, каб захаваць рэальныя падзеі, і давер да навін.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А если бы алгоритмы, подаваемые как AI, качественно генерили фейки то что?