У Іспаніі невядомыя распаўсюджваюць у школах нюдсы дзяўчатак, згенераваныя АІ
Іспанскія школьніцы скардзяцца, што ў сеціве распаўсюджваюцца фэйкавыя нюдсы з іх тварамі, якія былі створаныя з дапамогай АІ. Пра гэта пішуць мясцовыя СМІ.
Іспанскія школьніцы скардзяцца, што ў сеціве распаўсюджваюцца фэйкавыя нюдсы з іх тварамі, якія былі створаныя з дапамогай АІ. Пра гэта пішуць мясцовыя СМІ.
Іспанскія школьніцы скардзяцца, што ў сеціве распаўсюджваюцца фэйкавыя нюдсы з іх тварамі, якія былі створаныя з дапамогай АІ. Пра гэта пішуць мясцовыя СМІ.
Па словах маці адной 14-гадовай дзяўчынкі, АІ-нюдсы з тварам яе дачкі пачалі гуляць па школе і абмяркоўвацца яе аднагодкамі. Адзін хлопчык нават падышоў і прама сказаў ёй, што бачыў яе «голае фота».
Усяго ў горадзе Альмендралеха на АІ-нюдсы са сваім удзелам, што распаўсюджваюцца ў сацсетках, паскардзіліся мінімум 20 дзяўчатак-падлеткаў. Тое, што такіх выпадкаў становіцца ўсё больш, высветлілася, калі маці пацярпелых пачалі абмяркоўваць праблему паміж сабой і дзяліцца аповедамі ў групе ў WhatsApp.
Прычым падробкі даволі праўдападобныя: адная з маці кажа, што калі б не ведала цела сваёй дачкі, то паверыла б, што АІ-фота сапраўднае. На адным з фота быў вадзяны знак анлайн-сэрвісу ClothOff, які прапануе «бясплатна зняць адзенне з каго заўгодна». А яшчэ ён здымае з сябе ўсю адказнасць за тое, як выкарыстоўваюцца створаныя пры дапамозе яго выявы.
Іншай 12-гадовай дзяўчынцы хлопчык даслаў голае фота з ёй, зробленае з дапамогай АІ, у Instagram пасля таго, як яна адмовілася даць яму грошы. Дзяўчынка заблакавала яго профіль, але ў паліцыі лічаць, што ён можа быць таксама фэйкавым.
Мінімум сямёра пацярпелых ужо звярнуліся ў паліцыю. Мясцовае ўпраўленне па справах непаўналетніх пачало расследаванне і ўжо пазначыла некалькі падазраваных.
Паводле іспанскіх законаў, за распаўсюд дзіцячай парнаграфіі пагражае да 9 гадоў турмы. Гэта тычыцца ў тым ліку выяў, згенераваных штучным інтэлектам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"ClothOff"
Спасибо, что не скрыли название. На фотографиях престарелых политиков отрабатывает с забавным результатом.
Да начнутся мемы!
это как если голову пририсовать к телу шварцнегера. если нюдсы не реальные, то какая может быть ответственность? только за распространение детских нюдсов, не важно с чьим лицом