Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Samsung забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT і падобнымі — аж да звальнення

Samsung з меркаванняў бяспекі забараніла супрацоўнікам карыстацца АІ-чатамі, такімі як ChatGPT, Google Bard і Microsoft Bing, піша Bloomberg. Раней у кампаніі з неасцярожнасці супрацоўнікаў адбыліся ўцечкі канфідэнцыйнай інфармацыі.

6 каментарыяў
Samsung забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT і падобнымі — аж да звальнення

Samsung з меркаванняў бяспекі забараніла супрацоўнікам карыстацца АІ-чатамі, такімі як ChatGPT, Google Bard і Microsoft Bing, піша Bloomberg. Раней у кампаніі з неасцярожнасці супрацоўнікаў адбыліся ўцечкі канфідэнцыйнай інфармацыі.

Новае патрабаванне да найбуйнейшых падраздзяленняў паўднёвакарэйскага тэхнагіганта данеслі ў карпаратыўнай рассылцы ў панядзелак. Нягледзячы на карысць такіх АІ-платформаў для эфектыўнасці працы, даныя, якія перадаюцца ім, захоўваюцца на іншых серверах, што робіць немагчымым іх выдаленне і ставіць пад пагрозу трапляння ў рукі трэціх асоб, адзначыла кампанія.

Цяпер супрацоўнікам няможна выкарыстоўваць генератыўныя АІ-інструменты на карпаратыўных камп’ютарах, планшэтах, смартфонах і ва ўнутраных сетках. Гаджатаў, якія прадаюцца спажыўцам, напрыклад, Android-смартфонаў і ноўтбукаў пад кіраваннем Windows, гэта не закране.

Акрамя гэтага, супрацоўнікам, якія карыстаюцца ChatGPT на асабістых прыладах, забаронена зліваць карпаратыўную і персанальную інфармацыю, звязаную з інтэлектуальнай уласнасцю Samsung. За парушэнне гэтых патрабаванняў кампанія прыгразіла звальненнем.

Раней чатбот OpenAI забанілі некаторыя банкі з Уол-Стрыт, уключаючы JPMorgan Chase, Bank of America і Citigroup. Таксама ненадоўга праз праблемы са зборам карыстальніцкіх даных і верыфікацыяй малалетніх карыстальнікаў ChatGPT блакавалі ў Італіі.

Італія вярнула доступ да ChatGPT
Італія вярнула доступ да ChatGPT
Па тэме
Італія вярнула доступ да ChatGPT
У Samsung адбыліся ўцечкі закрытых даных праз ChatGPT
У Samsung адбыліся ўцечкі закрытых даных праз ChatGPT
Па тэме
У Samsung адбыліся ўцечкі закрытых даных праз ChatGPT

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Как и говорил - что корпарации незахотят свой софт в опен сурс выкладывать)

0

Они не хотят отдавать свой софт и в принципе данные Майкрософту, Гуглу и OpenAI. Тем, кто владеет AI сервисами. Опен сорс тут вообще ни при чем.

0

Open source is a marketing pyramid
Nobody is giving anything for free, the payment is not at the entrance but at the exit. Beware,

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

ну это и есть про то, что отдавать код 3 лицу, хотя согласен что тут еще и авторские права на код могут отобрать

0

Я думал они скажут "раз вы пользуетесь для работы чатом gpt, то значит мы можем заменить вас на него")

0

They are afraid of profiling and data collection [censored - Clause 4.1.2. of the User Agreement — https://dev.by/pages/agreement ].
I am getting much against cloud services already. Everything good must be self-hosted.