Беларускія айцішнікі падхапілі флэшмоб пра AI-аватаркі
У сацсетках набірае абароты флэшмоб, натхнёны кафаўндарам Flo Юрыем Гурскім. Прадпрымальнік запосціў анімаваныя аватаркі Magic Avatars, згенераваныя інструментам Lensa AI.
Lensa — распрацоўка фотасэрвісу Prisma Labs. Гэтая праграма рэдагуе партрэтныя фота і сэлфі пры дапамозе алгарытмаў машыннага навучання. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, цяпер яна налічвае мільёны карыстальнікаў у свеце.
Услед за Гурскім свае здымкі ў апрацоўцы Lensa сталі выкладваць вядомыя беларускія айцішнікі: Кірыл Валошын, Віктар Хамянок, Антон Марчанка ды іншыя.
Prisma — партфельны праект інвесткампаніі Palta, якая спецыялізуецца на тэхналогіях у сферы здароўя. У групу таксама ўваходзіць жаночы трэкер Flo і праграма для трэніровак Zing Coach.
Palta была запушчаная ў верасні 2020 года на аснове венчурнага фонду Haxus Аляксея Губарава і Юрыя Гурскага. Базуецца ў Лондане. Летась кампанія прыцягнула $100 млн на развіццё healthtech-праектаў. Тры гады таму тады яшчэ Haxus выкупіў долі Prisma ў яе сузаснавальніка Аляксея Маісеенкава і Mail.ru Group, зрабіўшыся асноўным акцыянерам кампаніі.
Читать на dev.by