ІТ-кампанія плануе стварыць у Мінску цэнтр развіцця AI — найбуйнейшы ў Еўропе

Кампанія X-Labs Іnc у найбліжэйшыя некалькі месяцаў пачне рэалізацыю праекта па стварэнні ў Мінску цэнтра развіцця і навучання AI. Пра гэта кампанія расказала ў сацсетках.

19 каментарыяў

Планаваная плошча цэнтра — 140 тыс. кв. метраў. Кампанія заяўляе, што гэта будзе найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр развіцця AI. 

X-Labs чакае, што праект дапаможа Беларусі стаць больш тэхналагічнай. Таксама чакаецца, што з рэалізацыяй праекта на беларускім рынку з’явіцца больш за 2,5 тыс. новых працоўных месцаў.

X-Labs Іnc рэалізуе шэраг іншых інавацыйных праектаў. У прыватнасці, кампанія ўдзельнічае ў рэалізацыі інавацыйнага праекта ў Саудаўскай Аравіі — буйнога спартыўнага комплексу з ужываннем AI-тэхналогій, піша Onliner.  

Праект будзе ўключаць у сябе перадавую футбольную акадэмію з інтэграцыяй найлепшых сучасных тэхналогій для трэніровак, жылы раён з 1500 віл і каля 3330 кватэр, пабудаваных па тэхналогіі разумнага горада.

Шэраг інавацыйных прадуктаў X-Labs стварае на замову Blockchain Sports Ecosystem. Сярод іх — трэніровачны сімулятар для мотаспорту, аўтапілот на аснове АІ для дрыфтынгу, а таксама спартыўныя XR/VR-рашэнні і блакчэйн-платформа для захоўвання даных.

X-labs была зарэгістраваная ў Мінску ў жніўні мінулага года. Кампанія распрацоўвае софт для розных напрамкаў бізнэсу ад штучнага інтэлекту і пашыранай рэальнасці да спорту. У ліпені гэтага года кампанія стала рэзідэнтам ПВТ.


Читать на dev.by