Студэнты асвісталі экс-CEO Google праз словы пра ШІ на выступе ў Арызонскім універсітэце
Былы генеральны дырэктар Google Эрык Шмідт сутыкнуўся з варожасцю студэнтаў, калі закрануў балючую для іх тэму — штучны інтэлект і яго ўплыў на рынак працы — у прамове на цырымоніі выпуску ва Універсітэце Арызоны.
Былы генеральны дырэктар Google Эрык Шмідт сутыкнуўся з варожасцю студэнтаў, калі закрануў балючую для іх тэму — штучны інтэлект і яго ўплыў на рынак працы — у прамове на цырымоніі выпуску ва Універсітэце Арызоны.
Шмідт паспрабаваў асэнсаваць спадчыну свайго пакалення тэхнагігантаў, прызнаўшы, што стваральнікі інтэрнэту не ўлічылі ўсіх маштабаў наступстваў: «Мы думалі, што ўкладваем камяні ў храм ведаў, які чалавецтва ўзводзіла стагоддзямі, але свет, які мы стварылі, аказаўся значна складаней, чым чакалі. Тыя ж інструменты, што злучаюць нас, адначасова ізалююць. Тыя ж платформы, якія далі голас кожнаму, падарвалі грамадскую прастору».
Ён дадаў, што ніхто ў Сіліконавай даліне наўмысна не планаваў ствараць тэхналогіі, якія «палярызуюць дэмакратыі і выб’юць глебу з-пад ног у маладога пакалення», але гэта адбылося.
Былы CEO Google Эрык Шмідт быў асвістаны падчас цырымоніі выпуску ва Універсітэце Арызоны за пахвалу ШІ. Гэта адбылося ўсяго праз тыдзень пасля таго, як іншага выступоўцу, які згадаў пра ШІ, асвісталі ў школе ў Фларыдзе. Больш падрабязна: www.404media.co/ucf-ai-comme…
Аднак сапраўдны выбух незадаволенасці і гул у зале пачаліся, калі Шмідт непасрэдна закрануў тэму ШІ і страхі выпускнікоў перад будучыняй: «Я ведаю, што многія з вас так адчуваюць. Я вас чую. У вашым пакаленні ёсць страх, што будучыня загадзя вызначана: машыны наступаюць, працоўныя месцы знікаюць, клімат змяняецца, палітыка расколатая, і вы атрымаеце ў спадчыну хаос, які не стваралі».
Былы кіраўнік Google назваў гэтыя перажыванні «рацыянальнымі», але замест спачування заклікаў студэнтаў адаптавацца і паспрабаваць узяць тэхналогію пад кантроль: «Пытанне не ў тым, ці зменіць ШІ свет. Ён яго зменіць. Пытанне ў тым, ці зменіце вы ШІ». Напружанасць узмацнялася тым, што частка студэнтаў загадзя планавала асвістаць мільярдэра праз мінулагоднія судовыя разбіральніцтвы і абвінавачванні у дамагальніцтве, якія сам Шмідт называе сфабрыкаванымі.
Трывога студэнтаў цалкам абгрунтаваная: паводле даследавання Pew Research Center, палова амерыканцаў адчувае перад ШІ хутчэй трывогу, чым захапленне, а кампаніі кшталту IBM і Klarna ўжо скарачаюць пачатковыя пазіцыі.
Выступ Шмідта рэзка кантраставаў з нядаўняй прамовай главы Nvidia Джэнсэна Хуанга перад выпускнікамі Універсітэта Карнэгі-Мэлона. Ён абраў значна больш падтрымлівы і супакойлівы тон: «ШІ хутчэй за ўсё не заменіць вас. Але той, хто выкарыстоўвае ШІ лепш за вас, цалкам можа».
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.