Беларускі айцішнік трапіў у топ-30 паспяховых маладых прадпрымальнікаў паводле версіі польскага Forbes

Беларускі айцішнік Артур Гапонік трапіў у рэйтынг «30 under 30» польскай рэдакцыі Forbes. Гэта спіс паспяховых прадпрымальнікаў ва ўзросце да 30 гадоў.

9 каментарыяў

Артур Гапонік з’яўляецца CEO і саўладальнікам кампаніі Adepto. Гэтая кампанія сумяшчае кансалтынг са штучным інтэлектам і паспяхова канкуруе з гігантамі рынку. У прыватнасці, з міжнароднай кансалтынгавай кампаніяй McKinsey & Company.

У кампаніі працуе каля 50 чалавек. Сярод кліентаў Addepto — Rolls-Royce, ABB, Continental, Porsche і іншыя буйныя кампаніі. 

За мінулы год выручка кампаніі склала амаль 20 мільёнаў злотых (больш за 5 млн долараў). Чысты прыбытак перавысіў 1,2 млн злотых (больш за 300 тыс. долараў).


Читать на dev.by